Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

4 года назад
Открыть в
​​«Чарнобыльскі шлях» адбудзецца ў Вільнюсе 🔔 Далучайся❗️ Традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны аварыі на ЧАЭС, пройдзе ў Вільнюсе 26 красавіка з 18:00 да 20:30 (па Мінску): 📍Збор і мітынг запланаваны на Лукішскай плошчы ў 18:00. 📍У 19:00 марш рушыць да помніка «Маці Чарнобыля» (парк Сапегаў). 📍Заканчэнне акцыі ў 20:30. Арганізатарам «Чарнобыльскага шляху» у 2022 годзе з’яўляецца Экадом. Гэта адзін з івэнтаў у межах Чарнобыльскага тыдня, цягам якога ўдзельніцы раскажуць пра нямірны атам і прапануюць альтэрнатыву ядзернай энергетыкі (афішу і спасылкі на дыскусіі, эфіры і выставу глядзі тут: ecohome.ngo/afisha/). Асабліва востра тэма атама ўспрымаецца цяпер, калі з-за вайны, якую развязала Расія, упершыню ў гісторыі АЭС сталі месцам вядзення баявых дзеянняў, ставячы пад пагрозу радыеактыўную бяспеку ў Еўропе. Менавіта таму сёлета на «Чарнобыльскім шляху» загучаць і антываенныя лозунгі ✊ Мітынг на Лукішскай плошчы і затым шэсце адбудуцца пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Фонду дапамогі беларускам у Літве «Разам» і прадстаўнікоў грамадскасці Літвы. «“Чарнобыльскі шлях” у Вільні — гэта магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы АЭС, якія заўсёды былі небяспечнымі аб'ектамі, а ва ўмовах вайны становяцца асабліва ўразлівымі»,— каментуе запланаваную акцыю прадстаўніца антыядзернага кірунку Экадома Ірына Сухій. 💬 Далучайся! Да сустрэчы 26 красавіка✌️