Прадстаўнікі вольнай Беларусі наведаюць з афіцыйным візітам ЗША
Паводле прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерыя Кавалеўскага, рыхтуецца досыць шырокая праграма палітычных сустрэч Святланы Ціханоўскай у Кангрэсе, у Белым доме, у Дзярждэпартаменце, плануюцца перамовы з некаторымі міністэрствамі, праца якіх можа быць карысная для Беларусі. Асноўная мэта - дамагчыся большай падтрымкі беларускаму народу у змаганні за незалежнасць і дэмакратыю.
"Хоць Беларусь і не ў першым шэрагу праблем, але пра яе памятаюць, пра Беларусь думаюць: ніколі не надавалася столькі ўвагі і дзеянняў з боку Злучаных Штатаў у тым ліку, што мы назіраем за апошнія два з паловай гады, калі Беларусь паднялася супраць дыктатуры", - лічыць Валер Кавалеўскі.
Першы афіцыйны візіт новай беларускай апазіцыі ў Злучаныя Штаты
Калі старонка не грузіцца, паспрабуйце на яе зайсці з дапамогай VPN альбо па спасылцы.
Гутарку з прадстаўніком АПК жожаце таксама пачытаць у Telegram.