Прэвентыўны аўтарытарызм дабраўся і да чыноўнікаў...
Рэчаіснасць такая, што раней не прыснілася б некаторым дзяржслужбоўцам і ў кашмарным сне. Паводле новых зменаў у заканадаўстве, іх прапануюць расстрэльваць за здраду радзіме і раскрыццё дзяржаўных таямніц, a таксама ўзмацняюць пакаранне за паклёп на Узброеныя Сілы.
Калі б’юць, садзяць, катуюць палітычных праціўнікаў, яшчэ зразумець можна. Але калі крымінальная дубінка рыхтуецца для сваіх саюзнікаў, то гэта як?
Матывацыю дзеянняў рэжыму паспрабавалі высветліць разам з акадэмічным дырэктарам BISS Пятром Рудкоўскім і праваабаронцам Васілём Завадскім.
Чыноўнікам і вайскоўцам пагражаюць смяротным пакараннем
Калі старонка не адкрываецца, паспрабуйце на яе зайсці па спасылцы альбо чытайце матэрыял у Telegram