Крэмль не зацікаўлены у замене Лукашэнкі на іншага
Смерць Макея спарадзіла багата канспіралагічных версій і гэтаму ёсць прычыны. З аднаго боку, смерць была сапраўды раптоўная. Але гэта не адзіная прычына розгаласу. Па-першае, паводзіны беларускай улады, якая ўпарта не хоча называць сапраўдныя прычыны надзвычайнага выпадку. Па-другое, развітацца са сваім беларускім калегам не прыехаў кіраўнік МЗС Расіі Лаўроў, хаця аддаць апошнюю даніну саюзніку выглядала б лагічным.
Тым не менш, на думку Валерыя Карбалевіча, Крэмль не зацікаўлены ў замене Лукашэнкі на кагосьці іншага і тлумачыць чаму.
Валерый Карбалевіч: Прыбраць Лукашэнку – значыць, стварыць палітычны крызіс, які немагчыма кантраляваць звонку
Калі старонка не адкрываецца, паспрабуйце на яе зайсці па спасылцы альбо чытайце матэрыял у Telegram