Бел-чырвона-белы -- найлепшы!
Нацыянальны Цэнтр Культуры Польшчы ладзіць конкурс плакатаў, прысвечаных мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах ✌️
💬«Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе пад назвай «Бел-чырвона-белы» на лепшы плакат, прысвечаны беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах, барацьбе беларусаў за дэмакратычныя перамены і ўвекавечанні памяці герояў гэтай барацьбы», — напісана ў аб’яве на сайце Цэнтра.
📥Працы можна дасылаць на [email protected] да 28 ліпеня, вынікі конкурсу стануць вядомыя 9 жніўня 2022 года.
Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу.