Рэферэндум па Канстытуцыі не вырашае ніякай праблемы, а толькі развязвае ўладам рукі
Былы старшыня Савета рэспублікі Аляксандр Вайтовіч разважае пра рэферэндум у межах так званай канстытуцыйнай рэформай, якую праводзяць зараз улады Беларусі.
На думку нашага эксперта, народ нязгодны, але маўчыць, таму што застрашаны рэпрэсіямі. "Калі ты выказаў іншую думку, цябе або заб’юць, або пакалечаць, або змесяць дубінкамі, або кінуць у турму". Напрыканцы Аляксандр Вайтовіч дадае: "Пабачыце, ўсё скончыцца, і ўсе, хто цяпер сядзіць па турмах, будуць рэабілітаваныя". Больш падрабязна пазнаёміцца з меркаваннем можна па спасылцы:
Аляксандр Вайтовіч: Ніякіх персанальных гарантый у Канстытуцыі быць не павінна
Калі старонка не адкрываецца, скарыстайцеся VPN, альбо паспрабуйце зайсці па спасылцы ў Telegram