Обложка канала

Shraibman

51617 @shraibman

Политический обогреватель

Shraibman

3 года назад
Открыть в
Вышел новый Беларусский Трекер Перемен. Этот проект помогает тем, кто запутался в мельтешении событий и новостей, разобраться в главных политических социальных и экономических тенденциях Беларуси. Желательно читать интересующие главы целиком, «по косой», выдержками - но точно дальше заголовков. Впрочем, если вам, как и Павлу Усову, лень это делать, приходите на презентации: раз в три месяца мы проговариваем то, что там написано. ( https://t.me/SociologyInBelarus/22)   Русская версия по ссылке library.fes.de/pdf-fil…0149.pdf
Сацыялогія ў канцлагеры

Акулы беларускай экспертызы Я хадзіў сёння ў акеанарыюм, бачыў там акулу. Акула была дужа неспакойная, не магла больш за 3 секунды на адным месцы праляжаць. Паляжыць, паглядзіць на камень які, і праз 3 секунды звярне ўвагу на штосьці іншае Фота далучаю, акула прыгожая. Я гэта ўсё да чаго Пазаўчора ў нас выйшаў чарговы выпуск Беларускага трэкера перамен. Я думаў, што Зеркала нарабіла мне шкоды, паставіўшы 66% даверу рэжыму ў падводку да паста ў тэлеграме, бо справа ў тым, што наша выбарка не рэпрэзентуе грамадства, а рэпрэзентуе толькі анлайн-панэль, гаворкі пра 66% беларусаў няма і не было. Мы скантактаваліся з рэдактарамі Зеркала і яны змянілі тэкст на сайце, цяпер там карэктна напісана. Фактычна сталася так, што цяпер я маю магчымасць пабачыць, хто з беларускіх аналітыкаў робіць свае далёкаідучыя высновы, прачытаўшы толькі падводку ў тэлеграме Вось, напрыклад, ёсць палітычны аглядальнік Павел Усаў, які напісаў пост пра даследаванне, дзе кажа пра гэтыя 66% і што апытанне, у двукоссях, убудавана ў прапагандысцкую парадыгму рэжыма Я адказна заяўляю, што Павел Усаў не чытаў ані даследавання, ані нават артыкула Зеркала, на які ён спасылаецца. Калі б Павел даў сабе рады прачытаць больш за 1 радок тэкста, ён бы не напісаў ні пра ніякую большасць, ні пра ніякія 66%. Шчыра кажучы, разумею, калі чытачы без статуса эксперта ці палітычнага аглядальніка сабе дазваляюць далей за падводку не чытаць, але эксперт, прасці госпадзі, мог бы ўжо трохі напружыцца. Раз такая аказія, напішу яшчэ раз, павольна і вялікімі літарамі, каб кожны Павел Усаў зразумеў: ВЫБАРКА БЕЛАРУСКАГА ТРЭКЕРА ПЕРАМЕН НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ ГРАМАДСТВА, ЯНА ПРА ТРЭНДЫ Ў ГРАМАДСТВЕ. МЫ НЕ ВЕДАЕМ, ЯК У ГРАМАДСТВЕ РАЗМЕРКАВАНЫ ДАВЕР ДА РЭЖЫМНЫХ ІНСТЫТУТАЎ. 66% НЕ Ў ГРАМАДСТВЕ, А СЯРОД УДЗЕЛЬНІКАЎ АНЛАЙН-ПАНЭЛІ Ну і пачытайце, раз такія справы, цалкам наш трэкер. Ён варты вашай увагі

Telegram