Обложка канала

Pravo.by

1173 @pravoby

Оперативная информация об обновлениях белорусского законодательства. Новости мира права. Комментарии специалистов.

Pravo.by

3 года назад
Открыть в
Замацавацца на абслугоўванне ў паліклініцы, атрымаць пасведчанне кіроўцы, стаць на ўлік у дзіцячы садок, заказаць даведку аб налічэнні пенсіі... Кожная з гэтых неабходнасцяў – асобная адміністрацыйная працэдура (АП), якіх у Беларусі амаль тысяча, і ўсе яны створаны для ўзаемадзеяння фізічных і юрыдычных асоб з дзяржавай. Каб не стукаць штораз у розныя дзверы, вельмі зручна заказваць такія паслугі ў «лічбе». На гэта скіравана і Дырэктыва № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», якая нядаўна была выкладзена ў новай рэдакцыі. Яе галоўная ідэя – глабальная лічбавізацыя ўсіх галін жыцця і іх электроннае ўзаемадзеянне паміж сабой і з насельніцтвам. Пра асноўныя навелы Дырэктывы распавялі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг (НЦЭП)