Обложка канала

Pravo.by

1173 @pravoby

Оперативная информация об обновлениях белорусского законодательства. Новости мира права. Комментарии специалистов.

Pravo.by

4 года назад
Открыть в
Што робіцца ў краіне для абароны персанальных даных ад уцечкі і злоўжывання ⏹Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных рыхтуецца пакет сацыяльнай рэкламы, якая раскажа людзям пра існуючыя рызыкі, а сумесна з Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праводзіцца апытанне, каб атрымаць ад беларусаў зваротную сувязь адносна таго, ці ведаюць яны пра новыя падыходы ў абароне ПД, ці разумеюць, якімі правамі валодаюць. 🖥Варта карыстацца і рэкамендацыямі, якія падрыхтаваны цэнтрам. Яны даступныя на сайце cpd.by у раздзеле «Прававая аснова» ў папцы «Метадалагічныя дакументы, рэкамендацыі». ✔️Метадалагічная работа цэнтра скіравана не толькі на арганізацыі, але і на грамадзян. У спецыяльнай рубрыцы на сайце падрабязна расказваецца пра правы людзей: як абараніць сябе падчас апрацоўкі персанальных даных, якія заявы можна падаваць аператарам і ўпаўнаважаным асобам і што трэба ў іх указваць. Падрабязнасцi - на pravo.by