Обложка канала

Прамень

9544 @pramenby

Канал коллектива "Прамень" (рус. "Луч"). Прамень — это коллектив и информационный ресурс анархистского и социально-политического направления.

Прамень

3 года назад
Открыть в
Анархісты у хвасце гісторыі? Многія годы анархісцкі рух у Беларусі, Расіі і ва Украіне з рознай паспяховасцю браў удзел у буйных палітычных падзеях. Майдан ва Украіне, пратэсты супраць «закону аб тунеядстве» і у 2020 у Беларусі, акцыі у Расіі — там, дзе нараджалася барацьба з аўтарытарызмам, анархісты ставалі ў першыя шэрагі. Такая ж сітуацыя склалася і калі Расія распачала сваё поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Многія таварышы і таварышкі з розных бакоў былога Саўка ўзяліся за зброю дзеля барацьбы з безчалавечным рэжымам Пуціна. Сёння ва Украіне змагаюцца больш сотні анархістаў і антыфашыстаў, раскіданых па розных падраздзяленнях і частках фронту. Хтосьці здолеў стварыць сваю невялічкую баявую групу з таварышаў і сяброў, а хтосьці ваюе сам на сам у шэрагах ЗСУ. Пасля развалу антыаўтарытарнага ўзводу ва Украіне было некалькі чалавек, якія ўсё яшчэ гарэлі анархісцкімі альбо антыаўтарытарнымі ваеннымі падраздзяленнямі для стварэння як мінімум палітычнага супрацьдзеяння ультраправым структурам, працягваючым паспяхова развівацца ў барацьбе з расійскім фашызмам. На жаль, пакуль гэтыя спробы не прывялі ні да чаго больш-мень сур’езнага. Ясная справа, што дзяржаўныя структуры хутчэй дадуць зяленае святло так званым патрыётам, чым будуць дазваляць анархістам паўнавартасна ўдзельнічаць у вайне, нават калі ў дадзенным выпадку ёсць агульны вораг — Крэмль. Але спробы стварэння асобных груп, на жаль, засталіся толькі ініцыятывай невялікай колькасці таварышаў, якія лічаць важнымі падобныя палітычныя фармаванні антыаўтарытарыяў. Многія анархісты і антыфашысты апынуліся ў шэрагах груп з нават не ліберальным палітычным уяўленнем пра будучае Украіны, Беларусі ці Расіі. Апошнія набегі рускага дабравольчага корпусу паказваюць ў якім сур’езным крызісе апынуўся анархіцкі рух. Многія таварышы ў сацыяльных сетках пачалі пазітыўна адгукацца аб рэйдах ультраправых на тэрыторыі, падкантрольныя Пуціну. І калі адкінуць палітычныя погляды РДК, то сапраўды можна пабачыць нейкі пазітыў у гэтых падзеях. Але адкідваць гэтыя погляды ні ў якім разе нельга. Сенняшні ўдзел расійскіх ультраправых на баку Украіны — гэта апартунізм у надзеі на палітычную ўладу ў Расіі пасля паразы Пуціна. Не варта сумнявацца, што грамадная папулярнасць неанацыстаў праз падзеі ў Белгарадскай Народнай Рэспубліцы прывабіць яшчэ больш людзей у іхнія шэрагі і рост поглядаў, так кажучы, «альтэрнатыўнага рускага міру», паводле якога цяпер адбываецца генацыд рускага народу, стануцца папулярнымі не толькі ў асяродзі сектанцкіх неанацысцкіх груповак, але і ў больш шырокіх грамадскіх колах. Частка харошых рускіх апынулася неанацыстамі, у мінулым забіваўшымі мігрантаў, у барацьбе за чысціню рускай нацыі. Што гэтыя нацысты будуць рабіць заўтра разваленай Расіі — складана сказаць, але дакладна, што не змагацца за свабоду. Далей - pramen.io/ru/2023…gistoryi На русском - pramen.io/ru/2023…gistoryi In english - pramen.io/en/2023…-history
Анархісты у хвасце гісторыі? - Прамень

Многія годы анархістскі рух на Беларусі, Расіі і в Украіне з рознай паспяховасцю браў удзел у буйных палітычных падзеях. Майдан в Украіне, пратэсты супраць закону аб тунеядстве і у 2020 на Беларусі, акцыі у Расіі — там дзе нараджалася барацьба з аўтарытарызмам, анархісты ставалі у першыя шэрагі. Такая ж сітуацыя склалася і калі Расія распачала […]

Прамень