Обложка канала

Прамень

9544 @pramenby

Канал коллектива "Прамень" (рус. "Луч"). Прамень — это коллектив и информационный ресурс анархистского и социально-политического направления.

Прамень

3 года назад
Открыть в
Самаарганізацыя ва ўмовах ваеннай дыктатуры. Інтэрв’ю з Суданскім Анархісцкім Рухам. 🔥 Мы, Інтэрнацыянальная секцыя анархісцкай арганізацыі Perspektive Selbstverwaltung (Перспектыва Самакіравання), размаўлялі гэтай вясной з рознымі рэвалюцыйнымі групамі у Судане аб іх дзейнасці і мясцовых палітычных працэсах. Дадзенае інтэрв’ю з групай «Суданскі Анархісцкі Рух» мы ажыццявілі з дапамогай мэйлаў. Праз моўныя бар’еры, адрозненні ў палітычнай сацыялізацыі і тэрміналогіі ў нашай камунікацыі ўзніклі некаторыя цяжкасці. Гэта значна спазніла публікацыю дадзенага інтэрв’ю, якое адбылося ў жніўні 2022. Пытанні, як і адказы, былі перакладзеныя і адрэдагаваныя для лепшага успрымання. Нарэшце, мы шчаслівыя падзяліцца гэтым інтэрв’ю і асэнсаваць папярэдне адзначаныя перашкоды як лагічную частку дзейнасці інтэрнацыяналістаў. PS:Распавядзіце нам пра Суданскі Анархісцкі Рух (наколькі гэта магчыма без рызыкі рэпрэсій для вас і іншых). Якія вашыя мэты і якія ў вас стратэгіі па іх дасягненню? Як вы арганізаваныя? Ці ёсць у вас лакальныя суполкі ў розных гарадах, ці вы супрацуеце з іншымі анархісцкімі групамі? САР: Мы група суданскай моладзі, якая верыць у лібертарныя сацыялістычна-анархісцкія каштоўнасці. Мы сфармавалі нашу рэвалюцыйную групу на хвалі Снежаньскай Рэвалюцыі (2018), дзе мы сустрэліся падчас дэманстрацый і ва ўніверсітэтах. Мы аб’ядналіся разам, каб распаўсюджваць анархісцкія ідэі і дасягнуць прагрэса ў анархіі па ўсяму Судану. Мы робім гэта не гледзячы на небяспеку, якой з’яўляюцца прадстаўнікі ураду, таму што яны будуць супраціўляцца любым бунтаўшчыкам і распаўсюджвальнікам анархісцкіх ідэй. Але не гледзячы на гэтую рызыку, мы былі поўныя рашучасці стварыць групу для барацьбы з урадам, іх карумпаванымі установамі, нават калі нам пагражае пажыццёвае зняволенне ці нават смерць ад рук фашысцкай дзяржавы. Пасля заснавання нашай групы, мы наладзілі сувязь з асобнымі анархістамі са ўсяго Судану, а таксама з групай анархістаў з паўночнага Судану. Яны рабілі цудоўную працу распаўсюджвая ідэі анархізму, заснавалі першы студэнцкі анархісцкі рух у Судане ва ўніверсітэце Данголы, які мы, анархісцкая група Хартума, падтрымлівалі. Цяпер мы працуем над фармаваннем агульнай і інклюзіўнай арганізацыі. Галоўная мэта гэта аб’яднаць усе групы і індывідуальныя асобы, якія вераць у ідэі анархізму і жадаюць быць часткай руху. PS: Якія вашыя мэты і якія статэгіі вы абіраеце для дасягнення гэтых мэтаў? САР: Нашая першая мэта — разваліць фашысцкі ваенны рэжым, які есць вялікай небяспекай для любога, хто свабодна выражае свае меркаванні, арыштоўвае любога, хто падаецца звязаным з анархісцкай групай. У выніку гэта абмяжоўвае адкрытае распаўсюджванне нашых ідэй. Толькі падзенне фашысцкага рэжыму адчыніць дзверы для дасягнення і іншых нашых мэтаў, таму што сістэма разглядае нас як сабатажнікаў, тэрарыстаў і пагрозу для усёй краіны. У гэтай барацьбе мы выкарыстоўваем мноства розных стратэгій заснаваных на мірным пратэсце, але мы таксама вынайшлі і дадатковыя формы мірных акцый, якія даказалі сваю эфектыўнасць. Чытаць далей - pramen.io/ru/2023…im-ruham
Самаарганізацыя ва ўмовах ваеннай дыктатуры. Інтэрв'ю з Суданскім Анархісцкім Рухам. - Прамень

Мы, Інтэрнацыянальная секцыя анархісцкай арганізацыі Perspektive Selbstverwaltung (Перспектыва Самакіравання), размаўлялі гэтай вясной з рознымі рэвалюцыйнымі групамі у Судане аб іх дзейнасці і мясцовых палітычных працэсах. Дадзенае інтэрв’ю з групай «Суданскі Анархісцкі Рух» мы ажыццявілі з дапамогай мэйлаў. Праз моўныя бар’еры, адрозненні ў палітычнай сацыялізацыі і тэрміналогіі ў нашай камунікацыі ўзніклі некаторыя цяжкасці. Гэта значна спазніла […]

Прамень