Обложка канала

Прамень

9544 @pramenby

Канал коллектива "Прамень" (рус. "Луч"). Прамень — это коллектив и информационный ресурс анархистского и социально-политического направления.

Прамень

4 года назад
Открыть в
Один из наших товарищей, принявших активное участие в протестах 2020 года начал публиковать свой дневник. В нем содержатся воспоминания о голодовке после перезадержания на очередные сутки в Барановичах. Через эту историю мы очередной раз осознаем каким огромным и всеобъемлющим было сопротивление Лукашенко во время восстания. И этот огонь в сердцах многих людей до сих пор не погас. Дзённік галадоўкі Навіны аб галадоўках у беларускіх турмах у апошні час ўжо перасталі быць рэдкасцю і моцнай інфармацыйнай нагодай. Пачынаючы са жніўня 2020 дзясяткі палітзняволеных адмаўляліся прымаць ежу, пратэстуючы такім чынам супраць несправядлівага пазбаўлення волі або нечалавечых умоў утрымання. У розны час абвяшчалі галадоўку анархіст і музыка Ігар Банцар, блогеры Ігар Лосік ды Вольга Такарчук, адвакат і юрыст Максім Знак, філосаф Уладзімір Мацкевіч ды шмат хто іншы. У кастрычніку 2021 ў магілёўскай турме №4 20 сутак галадаў анархіст Мікіта Емельянаў, пасля таго, як ён чарговы раз быў змешчаны ў карцар на чарговыя 20 сутак. Лістапад 2021 адзначыўся масавай галадоўкай — ў ЦІП на Акрэсціна трымала галадоўку цэлая камера — жаночая камера №15, умовы ўтрымання ў якой ствараліся максімальна невыноснымі. У снежні 2021 пасля сухой галадоўкі трапіў у шпіталь Анатоль Каханчык, гаспадар знакамітай бел-чырвона-белай хаты. У ліпені 2022 больш 20 дзён трымаў сухую галадоўку Мікалай Аўтуховіч. А ў верасні 2022 ў жодзінскай турме №8 аб'явіў галадоўку нават анархіст Ігар Аліневіч, які раней заўсёды выступаў супраць падобнай формы пратэсту. Ён трымаў галадоўку больш за 20 дзён, але дасюль дакладна невядома калі ён яе спыніў і пры якіх абставінах, бо ліставанне з Ігарам вельмі абмежавана і доўгі час да яго не пускалі адваката. Далей - https://t.me/neabyjakavy/12
Неабыякавы

Дзённік галадоўкі Навіны аб галадоўках у беларускіх турмах у апошні час ўжо перасталі быць рэдкасцю і моцнай інфармацыйнай нагодай. Пачынаючы са жніўня 2020 дзясяткі палітзняволеных адмаўляліся прымаць ежу, пратэстуючы такім чынам супраць несправядлівага пазбаўлення волі або нечалавечых умоў утрымання. У розны час абвяшчалі галадоўку анархіст і музыка Ігар Банцар, блогеры Ігар Лосік ды Вольга Такарчук, адвакат і юрыст Максім Знак, філосаф Уладзімір Мацкевіч ды шмат хто іншы. У кастрычніку 2021 ў магілёўскай турме №4 20 сутак галадаў анархіст Мікіта Емельянаў, пасля таго, як ён чарговы раз быў змешчаны ў карцар на чарговыя 20 сутак. Лістапад 2021 адзначыўся масавай галадоўкай — ў ЦІП на Акрэсціна трымала галадоўку цэлая камера — жаночая камера №15, умовы ўтрымання ў якой ствараліся максімальна невыноснымі. У снежні 2021 пасля сухой галадоўкі трапіў у шпіталь Анатоль Каханчык, гаспадар знакамітай бел-чырвона-белай хаты. У ліпені 2022 больш 20 дзён трымаў сухую галадоўку Мікалай Аўтуховіч. А ў верасні 2022 ў жодзінскай…

Telegram