Саша носіцца па гразі, пад ногі не глядзіць. А чаго туды глядзець — у руках масіўныя ланцугі, перад вачыма два «шведы»: Scania і Volvo. Адзін павязе другога, але галоўны над «шведамі» — Саша.
Ён эвакуатаршчык, грузавы эвакуатаршчык. Цяжкая работка: то ў гразі, то ў снезе, днём ці ноччу, і ўвесь час трэба кагосьці ратаваць. Але мужчына не скардзіцца: праца не чакае.
auto.onliner.by/2022/12…arshchyk