Марафон салідарнасці з палітычнымі вязнямі, які сабраў больш за 550 тысяч еўра, стаў новым подыхам для тых, хто не змірыўся з вычварэнствамі хунты. Здавалася, што беларусы зноў раз’ядналіся і займаюцца сваімі справамі, але не. Тое, што здарылася ў 2020 годзе падчас Covid-19 і далей, нікуды не знікла. Беларусы гатовыя дапамагаць адно аднаму.
Некалькі важных заўваг.
1. Збор прайшоў фактычна без удзелу беларусаў у Беларусі з прычын бяспекі. І гэта кажа аб вялікім патэнцыяле, які застаўся ў гэты раз нявыкарыстаным. Але таксама не знік.
Таксама колькасць данатаў з-за мяжы можна павялічыць, калі выправіць некаторыя хібы ў падрыхтоўцы марафона. Скажам шчыра, некаторыя перадзапісанныя кавалкі было слухаць зусім не цікава. Таксама пытанне, што падчас марафона не было шмат спікераў, якія маглі б прыцягнуць дадатковую ўвагу мерапрыемству. Але гэта досвед, які можна ўлічыць наступным разам.
2. Лічба збора большая, чым была ў расійскім марафоне некалькі тыдняў таму - 575 тысяч еўра супраць 390. што ў пераліку на колькасць насельніцтва дае вельмі цікавыя лічбы – 0,06 цэнтаў на жыхара Беларусі супраць 0,0025 цэнта на жыхара Расіі. Розніца ў амаль у 25 разоў. Але мы і раней ведалі, што эмпатыі ў беларусаў болей, чым у каго.
3. Прапаганда цалкам праігнаравала тэму марафона. Таму што рана 2020 года усё яшчэ свярбіць. Пры гэтым зразумела, што да тэмы вернуцца з наратывамі «зноў усё скралі».
4. Лыжка дзёгцю. У пераліку на амаль 1500 палітычных зняволеных, якіх вызнае «Вясна» (насамрэч іх больш) – гэта нешта каля 350-400 еўра за адну сям'ю (нават без улічвання таго, што транзакцыі грошай таксама патрабуюць выдаткаў). І, канешне, гэтага не хопіць, каб закрыць усе пытанні тых, хто атрымаў тэрміны па 5-10-15-20 год. Таму праца над вызваленнем усіх палітычных зняволеных не павінна перапыняцца.
5. Такая маштабная акцыя павінны прымусіць думаць пра іншыя акцыі па мабілізацыі беларускага грамадства – напрыклад, збор на беларускіх добраахвотнікаў і сем'і тых, хто загінуў ва Украіне.
Па-першае, у цяперашні час любыя перамогі дадаюць сіл. Па-другое, гэта дапамагае згадаць пра суб'ектнасць беларусаў тут і цяпер, а таксама прадэманстраваць яе свету.
Нічога не скончылася. І гэта, як перадае Нік, разумеюць у калідорах так званай улады. Усмешак там усё менш. Прайшло амаль тры гады, а светлая будучыня ніяк не наступае. І ў нас дрэнны прагноз: ужо не наступіць.
НікіМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot