Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

3 года назад
Открыть в
Зяленскі атрымаў прэмію імя Карла Вялікага за ўклад у аб’яднанне усёй Еўропы. Гэта цалкам заслужанная узнагарода. Менавіта Украіна стала той краінай, якой атрымалася зрабіць тое, для чаго ствараўся НАТА – спыніць агрэсію з Усходу. Цікава, што гэта суправаджаецца двума цікавымі момантамі. Учора здарылася заява Зяленскага адносна таго нельга параўноваць беларусаў і лукашыстаў, што 70 адсоткаў насельніцтва супраць Расіі. Гэта моцна адрозніваецца ад таго, што агучваў Зяленскі раней і замацавана пацісканнем рукі паміж Ціханоўскай і Зяленскім. Другі момант – дэкларацыя міжнародный спартыўнай канференыцыі Athletes for Peace and Freedom з удзелам беларускіх і ўкраінскіх спартоўцаў. Удзельнікі зацвердзілі распроцоўку больш жорсткіх крытэрыяў допуску беларускіх і расійскіх атлетаў і права Украіны байкатваць міжнарожныя спаборніцтвы, не разглядаючы яе дзеянні як адступленне ад аўтаноміі спорта. Украінскі палітолаг Яўген Магда мае стратэгію 1000 крокаў насустрач паміж беларусамі і ўкраінцамі. І гэта менавіта такі адзін (а можа, і не адзін) з крокаў. І ён не менш важны, чым пацісканне рук на вышэйшым палітычным узроўні. Нагадаем і пра цікавы лот, які ў хуткім часе будзе выстаўлены – крышку ад ракеты «Няптун», якой быў падбіты крэйсер «Масква». Адзначым, што пацяпленне паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю адбываецца на фоне дрэннага стана здароўя сіняпалага сінягуба і поспехаў украінскай арміі пад Бахмутам і не толькі. Падзеі развіваюцца хутка, а будуць – яшчэ хутчэй. Цік-так. Нік і Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot