Трансфармацыя запяць дзён. 9 траўня сіняпалы сінягуб слухаў, як Хрэнін зачытвае зварот па яго даручэнні. 14 траўня Галоўчанка зачытаў зварот от сіняпала, але самаго яго на плошчы не было.
Зразумела, што ўся інфармацыя максімальна закрытая. У лечкамісіі і так быў стан повышанай сакрэтнасці, але падчас знаходжання там дзеда, увесь час дзяжурыць СБП, з супрацоўнікамі лечкамісіі праведзены размовы. З выходных выклікаецца ўсё кіраўніцтва на чале з Абельскай.
Але, канешне, інфармацыя пра стан здароўя цыркулюе і ў калідорах улады. Нік сабраў осноўныя версіі, якія давялося пачуць за гэтыя дні.
Галоўная праблема, што хвароба закранае некалькі функыянальных сістэм. Найбольш часта гавораць пра ныркі, якія далі ускладненне на сэрца. У медыкаў гэта называецца паліорганнай недастатковасцю. У ёй ёсць розныя стадыі, і сітуацыя вельмі залежыць ад кольскаці органаў, у якіх назіраецца недастатковасць.
Відавочна, што пагаршэнне стана здароўя сіняпала – вялікая нечаканасць для усіх, у тым ліку дактароў. Тое, што ўжо больш за тыдзень яго не атрымліваецца паставіць на ногі, даказвае, што гаворка ідзе не пра хваробы, ад якіх лячылі звычайна. Таму версіяў болей, але канспіралагічныя пакуль агучваць не будзем.
Чуткі пра запрашэнне расійскіх дактароў мы таксама падцвердзіць не можам, але нагадаем пра ступень параноі сіняпала. Пра небазбежнасць аперацыі дактары казалі з 2020 года, але кожны раз сіняпал адкладаў яе ў тым ліку праз страх і недавер. З улікам санкцый зрабіць аперацыю, як звычайна, ў Еўропе, не атрымалася б, а ўсе астатнія варыянты былі не такімі надзейнымі.
Сітуацыя застаецца напружаннай. Асабліва з улікам таго, што Украіна мае поспехі пад Бахмутам і на некторых іншых напрамках. Повар ужо прызнаецца, што расстэрльвае вайскоўцаў расійскай арміі, якія кідаюць пазіцыі.
Наменклатура, можа быць, упершыню за апошні час вымушана падумаць: а што, калі ён усё? І цалкам верагодна, што гэтая думка можа спадабацца. Падрабязней пра гэта - у Тышкевіча.
Вяртаючыся да апытанкі пра будучыню сіняпала, адзначым, што большасць беларусаў за трыбунал, але цікава, што пятая частка за лом і лёс Кадафі. Гэта яркі паказчык і вынік амаль 30-гадовага праўлення.
НікіМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot