І дададзім некалькі відэа, якія будуць добра ілюстраваць перадапошні пост.
Першае – гэта ролік ад палітзняволенага Мікаля Дзядка, які прымушае задумацца аб тым, ці сапраўды 9 траўня – гэта Дзень Перамогі для Беларусі? Там ёсць згадка і дакумента пра тое, што абсталяванне з Бухенвальда было перададзена лагерам ГУЛАГа, і пра факты таго, як беларускія вёскі паліліся НКУСаўцамі, і пра ваенныя злачынства савецкай арміі ў Еўропе.
Другое – пра знікненне міністра МУС Юрыя Захаранкі. Сёння 24-я гадавіна злачынства. Гэты фільм прымушае задумацца аб тым, што лукашызм рыхтаваў сябе яшчэ з 90-х. Яго таму не так проста перамагчы, але беларусы выбралі свой шлях. Зараз ідзе контррэвалюцыя, лукашысты намагаюцца захаваць статус-кво.
Але спыніць час яшчэ нікому не ўдавалася. Рухаемся далей да перамогі і памятайма пра беларускіх герояў у засценках: Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікола Дзядок, Эдуард Пальчыс, Павел Белавус і шмат-шмат іншых. Новая смерць прымушае нас паскарацца. Бо кожны дзень лукашызма ў Беларусі – гэта новая ахвяры і новае разбурэнне для краіны.
Жыве Беларусь!
НікіМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot