Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

3 года назад
Открыть в
🇧🇾 Вызваленне Радзімы ўжо блізка. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка баявых падраздзяленняў Паспалітага Рушэння. Мы жывем у вырашальныя для нашай краіны і нашага народу часы. І ў гэтыя часы вельмі добра бачна хто чаго варты. Мы не займаемся паказальнымі выступамі, не робім пустых заяваў і не прапануем замясціць рэальнае змаганне спробамі дамаўляцца з катамі і пачварамі, з фашыстамі, якія захапілі нашу краіну. Падаецца, што з цягам часу сітуацыя для беларусаў пагаршаецца. Але насамрэч, з цягам часу ў нас з’яўляецца ўсё больш магчымасцяў зрынуць рэжым, а таксама высветліць, хто ў беларускім народзе і беларускім палітыкуме з’яўляецца патрыётам, а хто не. Сёння ў нас ужо ёсць магчымасць пачаць стварэнне свайго нацыянальна-вызваленчага войска. 💥 Мы прапануем размаўляць з рэжымам зброяй, а не кветкамі і лістамі. 🛡 Намеснік начальніка штаба Паспалітага Рушэння, Раман Халілаў, заклікае сапраўдных патрыётаў далучацца да Паспалітага Рушэння і рыхтавацца да вызвалення нашай роднай Беларусі. Для ўсіх сапраўдных беларускіх патрыётаў мы прапануем рэальную падрыхтоўку для ўзброенай барацьбы з рэжымам. Сёння ў кожнага з нас ёсць магчымасць прадэманстраваць, што мы нацыя, якая прагне свабоды, што мы вартыя памяці нашых продкаў. 🦬 Для ўсіх тых, хто не мае магчымасці стаць у шыхт, але жадае быць часткай вызваленчай барацьбы, мы нагадваем пра збор сродкаў. Войска Вольнай Беларусі мусіць пераўзыходзіць баевікоў рэжыму ва ўсім – як у падрыхтоўцы, так і ў рыштунку. У гэтым мы можам спадзявацца толькі на народ Беларусі. Бо, як вядома, хто не хоча ўтрымліваць сваё войска – будзе ўтрымліваць варожае. 📌  Дапамога Паспалітаму рушэньню 📌  Сбор сродкаў на плятформе BYSOL 📝  t.me/rushennie_bot 📧  [email protected] 🌐  rushennie.org 🗒️  t.me/rushennie 📷  instagram.com/rushennie 📹  youtube.com/@rushennie 📰  facebook.com/rushennie Гонар! Радзіма! Воля! 🇧🇾🇺🇦