Другая частка. Пачатак – тут.
Але вернемся да дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Зразумела, чаму агульны настрой зараз хутчэй дрэнны. Сітуацыя з палітзняволеннымі не паляпшаецца, хунта закручвае гайкі, а тут яшчэ і ядзерная зброя можа апынуцца ў Беларусі.
Наша думка такая: значна больш горшай сітуацыя была б, калі б у хунты атрымалася стабілізаваць сітуацыю і выйсці на плато. Гэта значыць, што рызыкі зноў прайсці сцэнар 2006 ці 2010 года зноў павялічыліся б.
Зараз да канфлікту з грамадствам у межах Беларусі дадаецца вайна. Яе перспектывы на дадзены момант мы апісвалі раней. Калі сцісла, то ініцыятыва па тэрмінах, а таксама накірунках удара – у Украіны. Удалы контрнаступ Украіны – гэта страшны сон сіняпалага сінягуба. Ён яшчэ больш разгойдвае сітуацыю і ставіць рубам пытанне: а што далей?
Зараз мы маем складаны расклад у дэмакратычных сілах. Але яшчэ больш складаны ён унутры сістэмы. Нік падцвяржае, што на розных узроўнях ёсць асэнсаванне глыбіні крызісу. І адсутнасць мадэлі будучыні ў сіняпалага ўплывае і тут. Асабліва вялікія пытанні ў эканамічнага блока. Таму што Іран і Зімбабвэ – гэта добра, але гэта ў скачку 200 млн даляраў, якія ніяк не ўплываюць на сітуацыю глабальна.
Што рабіць?
1. Дапамагаць беларусам, якія ваююць ва Украіне. Любымі шляхамі – гаворка не только пра грошы, але і пра распаўсюд інфармацыі. Тэма вельмі хвалюе сінягуба і яго сілавікоў.
2. Тым, хто з’ехаў, падтрымліваць сувязі з тымі, хто застаўся. І наадварот. Важнаразумець адзін аднога і быць на адной старонцы.
3. Вывучаць беларускую гісторыю, кульутуру і літаратуру. Пачытайце пра БНР, пашукайце кнігі, паглядзіце фільм пра пахаванне Кастуся Каліноўскага, падпішыцеся на каналы. Гэта зацягвае. На жаль, нават адукаваная частка грамадства не вельмі шмат ведае пра гісторыю краіны. Гэта не ганебна. Ганебна – гэта калі ты адмаўляешся адукоўвацца.
4. Рабіць тое, што лепш за ўсё атрымліваецца. Хто можа, запісвае сусветныя хіты на беларускай мове. Хто можа, робіць медыі ці тэлеграм-каналы (напрыклад, вось гэты па гісторыі – @historyja, ці вось гэты з лепшымі беларускага ютуба - @youtube_by). Хто можа, робіць дадатак для беларусаў.
Калі зусім накрывае, то вось прыклад пенсіянеркі, якая спачатку збіралася подпісы за сіняпалага, але пасля зразумела, куды ён вядзе краіну. Зараз Аляксандра Ханевіч запусціла свойютуб-канал.
5. Беларус беларусу беларус. Памятайма пра гэта і дапапагаем палітзняволенным і іх сем'ям. А таксама памятайма пра тое, хто галоўны вораг беларусаў.
НикиМайк
Анонимный бот @nick_and_mikeBot