Нядзельны аналіз настрояў у дэмакратычна арыентаваным грамадстве Беларусі. Ёсць адчуванне страты веры ў хуткія перамены і стомленнасць ад сітуацыі. Нік бачыць гэта ў рэальным жыцці падчас працы ў калідорах улады, Майк – у сацсетках беларусаў, Жазі – у дыяспарах. Толькі Ахмет з Украіны можа падзяліцца іншым пунктам гледжання. І гэта лагічна. Беларусы, якія заняты дапамогай Украіне, бачаць рэальныя механізмы ўплыву на сітуацыю. Параза расіі адкрывае вакно магчымасцяў і для беларусаў.
Але давайце пакуль паразмаўляем пра першыя тры групы, а таксама пра акупацыйную адміністрацыю, якая пасля Мачулішчаў і гарадзенскага тэрарыста пачала новы этап зачысткі грамадства. Пачнем з апошніх.
Хунта сутыкнулася з цікавай для яе гісторыяй: чым больш праверак, тым больш людзей, якія ў 2020 годзе былі за перамены. Іх знаходзяць у музеях, на прадпрыемствах, у дзяржустановах. І нават у сілавых структурах падпісантаў за альтэрнатыўных кандыдатаў да гэтай пары не ўсіх вычысцілі. Таму што калі так зрабіць, то не будзе каму працаваць.
У гэтым плане пагадзімся з Сягреем Чалым. Гэта менатвіта той паказчык выбараў 2020 года, які паказвае рэальныя вынікі. І чым больш рэпрэсій, тым больш адкрыццяў будзе для хунты. Гэта як з гей-лоббі, пра якое распавядалі раней. Можам нагадаць яшчэ і пра Чарчэльскага.
Якія высновы:
1. Контррэвалюцыя ідзе поўным ходам. Дрэнна тут тое, што сілавікі страцілі апошняе сумленне – ужо не саромеюцца браць у закладнікі родзічаў, займаца рабаваннем бізнеса і гэтак далей. Добра – рэвалюцыя не скончана, пакуль контррэвалюцыя трывае. 2020 год не адпускае ні сіняпалага сінягуба, ні яго атачэнне.
Нават падчас свайго стэнд-апу сінепалы, узгадваючы 2020 год, папрасіў: «Ну, прызнайце ўжо, што прайгралі». То бок, нават ён так верыць у сваю перамогу, што для яе пацверджання трэба маліць другі бок здацца і скарыцца. І гэта ў сітуацыі, калі толькі ў рэжыма ёсць зброя.
2. У хунты няма што прапанаваць беларусам, акрамя сілы і страха. Адсутнасць мадэлі будучыні – гэта тое, што будзе адштурхоўваць ад сіняпалага сінягуба нейтральную частку грамадства. Нават такія людзі пачынаюць актыўна з’яджаць з Беларусі ў пошуках лепшай долі.
Працяг - тут.
НикиМайк
Анонимный бот @nick_and_mikeBot