105 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэта было падцверджаннем таго, што ані шматгадовая акупацыя ані першая Сусветная вайна з яе ганебным Берасцейскім мірам, які быў падпісаны без уліку інтарэсаў беларусаў, не пазбавілі наш народ гістарычнай памяці і волі да самастойнага жыцця. Пра гэта добра распавёў Зянон Пазняк у гэтым відэа.
Праз 105 гадоў мы адзначаем гэтую гадавіну ў цяжкіх умовах гібрыднай акупацыі. Шмат сумленных беларусаў за кратамі, яшчэ больш у эміграцыі, а найбольш – у палоне і закладніках на Радзіме.
Сёння кожны, хто ў эміграцыі, павінен выйсці на вуліцы і далучыцца да адмысловых мерапрыемстваў у сваім горадзе. Мы нагадаем самім сабе і свету, што як і 105 гадоў таму не скарыліся і прагнем жыць без акупацыйнай улады і яе калабарантаў-хаўруснікаў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і падтрымкі тым, хто ў гэты дзень змагаецца за незалежнасць са зброяй у руках - палку Кастуся Каліноўскага, іншым дабраахвотнікам і беларускім валанцёрам ва Ўкраіне.
З днём Волі. Жыве Беларусь!
Вашыя Нік, Майк, Ахмет ды Жазі.