Байдэн быў значна карацейшы і больш змястоўны.
1. Украіна вытрымала і далей будзе атрымліваць дапамогу цывілізаванага свету ў абароне і вызваленні сваёй зямлі.
2. Міжнародная супольнасць не раскалолася. Толькі чатыры краіны падтрымалі агрэсію (на жаль, хунта унесла Беларусь у гэты ганебны спіс). Больш за 140 краін асудзілі акт агрэсіі.
3. Шантаж гопніка энергетычнай і харчовай зброяй не прайшоў.
4. Вінаватыя ў агрэсіі і ваенных злачынствах, якія бачыў увесь свет, будуць прыцягнутыя да адказнасці, а агрэсараў ужо на гэтым тыдні чакаюць новыя санкцыі.
5. Гопнік адказны за самую разбуральную вайну ў Еўропе і можа яе спыніць. Ніхто не ставіць мэтай знішчыць расію і ніколі не ставіў.
6. Беларускі і малдаўскі народы змагаюцца за свабоду і заслугоўваюць на дэмакратыю.
7. НАТА надалей прытрымліваецца палітыкі неўмяшальніцтва ў вайну, але адкажа на любы варожы крок у дачыненні да сваіх краін-сяброў.
8. Краіны захаду, у першую чаргу Польшча, заслугоўваюць асаблівай удзячнасці за тое, як дапамагаюць бежанцам з Украіны.
9. Перамога абавязкова будзе. Аўтакраты аказаліся слабейшыя, чым падавалася. А ў выніку вайны аслаблі яшчэ больш.