Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

3 года назад
Открыть в
Бліц-каментар па апошніх падзеях. 1. Прамова гопніка з Лігаўкі ні аб чым. Той выпадак, калі не выпадае адмяніць анансаванае мерапрыемства, а сказаць няма чаго. Аднак галоўныя тэзы: - Вайна будзе працягвацца. Грамадзянам расіі трэба разумець, што ў перамогу ня верыць сам гопнік, якую гэту вайну развязаў. Жыццё будзе пагаршацца, а колькасць загінуўшых «у працэсе ні за што» і «на шляху ў нікуды» будзе павялічвацца. Вайна будзе доўжыцца, пакуль ёсць гопнік. Іншая опцыя - пераканаўчая перамога Украіны, пажадана ў гэтым годзе, што цалкам магчыма пры наяўнасці дастатковай волі ў партнёраў. - Рэшткі бізнэсу, асабліва буйнога будуць раскулачваць на патрэбы гопніка і вайны. Будзе стымулявацца «народны гнеў» у дачыненні да алігархаў. Найбольш «патрыятычных», то бок сваіх (напрыклад, Кавальчукі), закране меней. Перадзел уласнасці і народны гнеў - выбухованебяспечна. - Грошы патрэбныя таксама для таго, каб плаціць розныя выплаты смяротнікам. На развіццё грошай няма, як і самаго бачання развіцця. - Спыненне дамовы, якую не выконваў, нічога не мяняе. Пагроза неіснуючай ядзернай зброяй – нічога не дае. - У бункеры прачытаў яшчэ адну кніжку па гісторыі. Украіну прыдумаў не Ленін а аўстра-венгры. Напэўна, кнігу падкінуў Орбан. 2. Амбасадар Ірана ў Лукашэнкі. Іран цікавы, калі там ёсць грошы. Папярэднія спробы скончыліся так хутка, як у Ірана скончыліся грошы. Помнік той спробы - недабудаваны комплекс «Магніт», які зараз аддалі Мінгарвыканкаму. Грошы з'явіліся ў Ірана з Расіі за дапамогу зброяй. Хунта будзе спрабаваць і тут зарабіць на вайне і дапамагаць абыходзіць санкцыі. Хутка пабачым чарговы іранскі аўтамабіль на вуліцах горада. Скончыцца там, дзе скончыўся «Саманд». Гэта карма, на заводзе, які павінен быў збіраць «Форд», усё іншае развальваецца раней ці пазней. 3. У Мінск завітаў начальнік непрызнанай Абхазіі, гэта горш за спатканне з расійскім губернатарам. МЗС на сустрэчы не прысутнічаў, затое быў бенефіцыяр - Шэйман. Будзе кантрабас. З Саакашвілі атрымаўся трайны крынж. У стане былога прэзідэнта вінаватыя сучасныя прарасейскія ўлады Грузіі. Атрымалася пстрычка Крамлю. Стан Саакашвілі, які змагаўся супраць сепаратызму Абхазіі, Бжанію не цікавіць, але сіняпаламу баліць, бо Мішыко адмазваў сіняпалага. З былымі прэзідэнтамі нельга так, ёсць ноу-хаў ад хунты - катаваць і забіваць кандыдатаў. Што ж, каму і Бжанія - Байдэн. А сапраўдны Байдэн дасць адказ гопніку з Лігаўкі сёння ўвечары.