Тое, аб чым мы пісалі неаднаразова, афіцыйна пацвердзіла МЗС Польшчы. Мяжа гатовая да закрыцця.
Тое, што робіць зараз польскі бок з'яўляецца прадуманай стратэгіяй рэагавання і ціску, а не хаатычнымі рухамі. Мяжа будзе перакрыта поўнасцю, калі:
1. Хунта не спыніцца ў сваіх «мерах рэагавання» - скарачэнне колькасці консулаў, штучныя абмежаванні на мяжы;
2. Хунта далучыцца да актыўных баявых дзеянняў (сухапутная аперацыя ці новыя масавыя абстрэлы).
Заява польскага МЗС з'яўляецца апошнім папярэджаннем.
Часткова хунта разумее гэтыя крокі, і нават паспрабавала адкупіцца нелегальнымі мігрантамі, якіх нарэшце заўважыла міліцыя ў сябе пад носам. Але мігранты былі важныя ў 2021 годзе. Зараз сітуацыя іншая.
Заява таксама адрасаваная Расіі і Кітаю. Прычым, больш нават Кітаю. Каб «мірныя ініцыятывы» з улікам інтарэсаў Крамля былі адкінутыя, а ціск на двух агрэсараў узмоцнены.
Сёння будуць дзве прамовы - Байдэна і гопніка з Лігаўкі. Розніца ў тым, што прамову Байдэна чакаюць і будуць уважліва слухаць, а на вой з Крамля ніхто не зверне ўвагі. Горшае, што ён можа зрабіць, гэта аб'явіць мабілізацыю і ўцягнуць свайго сябра ў вайну. Да гэтага ўсе гатовыя. Акрамя самой Расіі.
З днём роднай мовы!