Паважаныя сябры!
24. 01. 2023. Youtube-канал медыя-ініцыятывы Freeinfobel падвергнуўся нападу нядобразычліўцаў. У выніку канал быў выдалены з YouTube-платформы без магчымасці аднаўлення.
Мы адкрываем новы канал з аднайменнай назвай. На нашым канале, як і раней, будуць размяшчацца інтэрв'ю з беларусамі - гасцямі праекта "Беларуская кавярня".
Спасылка на канал: https://www.youtube.com/@freeinfobel_2022
На новым канале будуць адноўлены навагоднія віншаванні і пажаданні. Усе ранейшыя выпускі "Беларускай кавярні" таксама вернуцца.
Апроч іншага, мы запускаем новую рубрыку, у якой вы даведаецеся аб бягучым стане спраў у Беларусі і свеце.
Мы будзем вам шчыра ўдзячныя і падзячныя, калі вы падтрымаеце нашу ініцыятыву, падпісаўшыся на канал.
Сваёй падпіскай вы акажыце падтрымку альтэрнатыўным медыя.
Глядзіце выпуск апошняга інтэрв'ю з прадстаўніком Кааліцыі пратэстных двароў Віталём Івановым.
Спасылка: https://www.youtube.com/watch?v=f7aQlQ-olpw&t
#FreeInfoBel
channel | chat | bot | youtube | insta | fb |tt