Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў учора пад Вуглядарам Свабодзе гэта стала вядома зь некалькіх крыніц. Са словаў паплечніка Лобава Аляксандра Малчанава, які служыў зь ім разам, Эдуард загінуў учора пад Вуглядарам. «Ён з паплечнікам „паляваў“ на танкі з Джавэлінам. Потым уступіў у бліжні бой, асабіста зьнішчыў больш за 5 расейцаў. Атрымаў асколачнае раненьне. Неўзабаве памёр», — кажа Малчанаў. Эдуард служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленьні Кіеўскай вобласьці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам. Яму было 34 гады. Лобаў — былы беларускі палітвязень. Ён адсядзеў амаль 4 гады пасьля прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году.