Сёння закранем такую тэму. Здаецца, усе прызвычаіліся да таго, што пад суд пападуць суддзі, губажопікі, амапыші і іншыя сілавікі – тыя, хто катаваў беларусаў сваімі рукамі.
Але зараз хунта ўступае ў новую якасць, калі злачынствы робяць значна больш людзей. Мы ўжо пісалі пра пераўтварэнне Беларусі ў Тартугу. На гэтым шляху перад чыноўнікамі з падатковых, выканкамаў і міністэрств патрабуецца не толькі маўчанне, але і актыўныя дзеянні. Для таго, каб забраць кватэру, дзе прапісаны дзеці. Для таго, каб накласці штраф за тое, што не парушалася.
Тое, што шмат людзей у любой краіне гатовыя не толькі супрацоўнічаць з акупацыйным рэжымам, але і самістаць яго часткай, даўно не навіна. Усе гэтыя людзі павінны разумець, што іх прозвішчы фіксуюцца ў дакументах. Што менавіта іх рукамі хунта парушае тыя ж законы, якія самы прыняла.
Зараз гэтыя праблемы абвастрыліся, таму што грошай у казне няма. Падатковая пастаўлена перад фактам збіраць грошы любым спосабам. Менавіта таму трасуць ІП, асабліва тых, дзе ёсць сувязь некалькіх ІП, якія можна падвесці пад драбленне бізнесу. Шмат пытанняў і да сярэдняга бізнесу. Тое, што раней не выклікала ніякіх пытанняў, зараз з’яўляецца парушэннем. Прычым часта не звяртаецца ўвага нават на лісты, якія падатковыя пісалі раней.
Нік бачыць шмат прыкладаў, калі падатковыя зараз дзейнічаюць горш за ДФР ці КДБ. Зараз яны з’яўляюцца паўнавартаснымі эканамічнымі карнікамі. Калі ў вас ёсць больш прыкладаў хаўрусу, які адбываецца ў гэтай галіне, запрашаем у @nick_and_mikeBot
Карацей, працаваць не даюць. Але, што цікава, не даюць прадпрыемствам і банкрутавацца. Суды проста адмаўляюць тым, хто хоча закрыцца ў сувязі з тым, што бізнес няма як весці. Даўгі, якія ёсць у прадпрыемстваў, гасяцца за кошт таго, што за бясцэнак прадаецца маёмасць. Але гэта вядзе толькі да таго, што скарачаецца колькасць працоўных месцаў. Ну і тое, што грошы збіраюцца тут і цяпер. Гарызонт планавання – месяц. Што за ім – нікога не цікавіць.