Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Духоўнае выраджэнне Іначай цяжка каментаваць чарговую выдачу прызоў за лаяльнасць. Адзначым некалькі намінантаў. 1. Піянерская арганізацыя, якая ад фармалізму вымушана была перайсці ў фармат больш актыўнага ўбівання ў галовы нашых дзяцей агра-савецка-расійскай эклектыкі, якая завецца дзяржаўнай ідэялогіяй. 2. Аб’яданне «Рысь», сумна вядомае тым, што з дзяцінства з дзетак карнікаў беларускага народу рыхтуе новых карнікаў. 3. Беларускае аб’яднанне чырвонага крыжа, якое файна фальсіфікуе выбары, здольнае збіраць на дапамогу нелегальным мігрантам і бежанацам з Данбасу, але не бачыць пакут у беларускіх турмах. Сама цырымонія была прасякнутая расійскімі наратывамі аб традыцыйных і чужародных каштоўнасцях – так званых «скрепах». А словы аб важнасці роднай мовы прагучалі па-руску. Найбольшая колькасць адзначаных асабіста была з ліку рознага калібру прапагандыстаў хунты. Такое вось альтэрнатыўнае нацыянальнае адраджэнне. Адначасова хунта з падачы «расійскіх ветлівых гасцей сталіцы» пачала працэс знішчэння беларускай лацінкі. Фрагменты дакументаў, якія з’явіліся ў сеціве ўражваюць адмоўным узроўнем адукацыі тых, хто іх складаў. Па-першае, лацінка з’яўляецца адным з некалькіх спосабаў перадачы беларускай мовы, алфавітам, і яе выключэнне з абароту супярэчыць выкарыстанню «только дзяржаўных моў». Ёсць яшчэ і спосаб пісання па-беларуску з выкарыстаннем арабскага алфавіту. Краіна наша сапраўды была і застаецца шматнацыянальнай і шматканфесіянальнай, як бы яе не жадалі працягваць упіхваць у нейкую штучную савецкасць. Па-другое, сцвярджаць, што беларуская лацінка – копія польскай, мякка кажучы, выстаўляць сябе цалкам неадукаванымі асобамі, якія ня ведаюць аніякай славянскай мовы, апроч рускай. Беларуская лацінка ўнікальная і з’явілася якраз, каб адрознівацца ад польскага варыянту. Калі яна да чаго і бліжэй, дык гэта да чэшскага алфавіту. Але ў хунты галоўныя ворагі - палякі, таму і беларуская лацінка ў яе падобная да польскай. Дзіва што не да англійскай. Цяжка знайсці яшчэ краіну, у якой улады так дбаюць аб знішчэнне сваёй культуры і ганарацца тым, што не ведаюць сваёй гісторыі. Такая вось спадчына рускага свету. І, можа падавацца, што нацыянальнае пытанне другаснае. Перадусім гаспадарка, вольныя выбары, палітічныя вязні. Але, насамрэч, перадусім каштоўнасці, таму пытанне нацыянальнага адраджэння павінна стаць першасным прыярытэтам. Іначай вельмі лёгка зноўку будзе абрынуцца ў бездань таго самага рускага свету, які зараз спрабуе фізычна знішчыць Украіну. Нiк i Майк Ананiмны бот @nick_and_mikeBot