Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Неаднаразова на нашым канале мы пісалі і пра ключы да перамогі і пра неабходнасць аб’яднання вакол справы і каштоўнасцяў. Менавіта такія яб’яднанні маюць больш доўгае жыццё і сур’ёзныя перспектывы. Рух, які выканаў Полк Кастуся Каліноўскага і Кіберпартызаны - гэта крок у добрым накірунку. То, што гэты рух быў падтрыманы Вольнай Беларуссю, - лепшае таму пацверджанне. Сёння выйшла дэкларацыя беларускага грамадскага аб’ядання “Пагоня”, якое было зарэгістраванае ва Ўкраіне. Усе гэтыя ініцыятывы беларускай грамадскай супольнасці прайшлі свой шлях верыфікацыі ў Кіеве ва ўмовах баявых дзеянняў. Ёсць і іншыя. Менавіта больш цеснае супрацоўніцтва паміж структурамі, якія не імітуюць дзейнасць, можа дапамагчы падрыхтаваць адказ на некалькі галоўных пытанняў, якія неўзабаве з’явяцца ў межах акенца магчымасцяў. Ник и Майк Анонимный бот @nick_and_mikeBot
Полк Каліноўскага

Прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная аб'яднанню палка Каліноўскага і «Кіберпартызан»! Прадстаўнік Кіберпартызан уваходзіць у штаб Палка Каліноўскага. Агульныя мэты палка Каліноўскага і Кіберпартызан. - Вызваленне Украіны; - Звяржэнне акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленне незалежнасці Беларусі; - Стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд; - Вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці. Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі. Глядзіце таксама наш СТРЫМ, па выніках прэс-канферэнцыі. Разам да перамогі! Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Telegram