Пакуль у Беларусь заязджаюць расійскія салдаты, працягваем сачыць таксама за тым, як хунта вынішчае сама сябе праз дзікунскія крымінальныя справы за рост коштаў на той ці іншы тавар. А хутка справа дойдзе і да паслуг – такая правпанова маецца ў праекце закона аб рэгуляванні коштаў. Гэта значыць, што пад загрозу падпадуць яшчэ шмат катэгорый прадпрыемстваў – ад цырульні да СТА.
За тыдзень КДК атрымаў больш за 500 паведамленняў аб павышэнні коштаў. Каля 200 з іх прынятыя для разгледжання. Некалькі прыкладаў за апошнія дні:
- у Гомелі завялі крымінальную справу на дырэктара прыватнай крамы за падвышэння коштаў на булачкі;
- Баранавічах завялі крымінальную справу супраць працаўнікоў птушкафабыркі «Дружба» па факце павышэння коштаў на расчлянёную курыцу;
- у вёсках Яркава і Малінаўка знайшлі «неабгрунтаванае» павышэнне коштаў на таматы і мяса-малочныя вырабы (мяркуем, хутка будуць і крымінальныя справы).
Мы бачым, што гэта настолькі недасканалае патрабаванне, што пад загрозай знаходзяцца і вырабнікі, і прадаўцы. Нік паведамляе пра тое, што сістэма не разумее, што рабіць. Напружаныя літаральна ўсё кіраўнікі раёнаў. Развілка простая – альбо ты саджаеш кагосьці, альбы пасадзяць цябе за тое, што недаглядзеў за ростам коштаў. Гэта вызывае шалёнае напружанне ў сістэме. Пад загрозай нават тыя прыватныя крамы, якія супрацоўнічалі з рэжымам і дапамагалі грашыма на розныя мерапрыемствы. Ідзе натуральны адбор, калі кожны думае толькі пра сваю сраку.
На нарадзе сіняпалы сінягуб чамусьці згадаў Німфаманку як адказную за кошты. Такім чынам, гаворка ідзе пра літаральна ўсе ўзроўні ўлады. Гэта добры момант скарыстацца сітуацыяй і зрабіць свой унёсак у гэты трэш.
Нагадваем, што сістэма – тупая і непаваротлівая. І гэтам можна зараз карыстацца. Большасць вырабнікоў і гандлёвых сетак, якая засталіся ў Беларусі, - маюць дачыненне да рэжыму. Не рабіце самастрэлаў – у маленькіх гарадах вы дакладна ведаеце, каму належыць тая ці іншая крама.
Таму пільнасць – гэта наша зброя. Сачыце за коштамі і звяртайце ўвагу прафсаюзаў ці КДК. Памятайце пра небяспеку і пра тое, што гэтыя звароты адцягваюць увагу ад палітычных спраў. Гэтыя звароты дакладна бьюць па тых, хто на баку хунты ці жыве ў хаце з краю. Але хат з краю ўсё менш.
Калі ў вас ёсць інфармацыя, як дзяржава вядзе вайну з коштамі, напішыце ў @nick_and_mikeBot