Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Падтрымка Украіна як свядомы выбар Адносна дынамікі падтрымкі-непадтрымкі беларусамі украінцаў, якую паказваюць некаторыя сацыялагічныя апытанні. Маўляў, аслабленне падтрымкі адбываецца выніку крытыкі украінцамі і прадстаўнікамі йх кіроўных эліт пад адрасам беларусаў: - за немагчымасць беларусаў паўплываць на сітуацыю ў краіне (спыніць агрэсію і абстрэлы з тэрыторыі Беларусі); - за тое, што беларусы не лічаць сябе адказнымі за вайну і адмаўляюць магчымасці нанясення  ўдараў па расейскай вайсковай інфраструктуры; - за негатыўную рэакцыю адносна Нобелеўскай прэміі для Бяляцкага і г.д. У мяне ўзнікае пытанне, а што гэта за падтрымка такая? Пасля дзікага ўварвання расейцаў ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, пасля сотняў ракет пушчаных па гарадах Украіны (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), пасля забойстваў дзяцей, пасля знішчэння Марыюпалю, жудасных катаванняў і масавых забойстваў у Бучы, Ізюме, гэтая падтрымка раптоўна змяншаецца ў выніку некалькіх пастоў Падаляка ці дыскусій у сацыяльных сетках. Няўжо беларусы так лёгка забываюць трагедыю гэтых 8 месяцаў вайны, як бы фільм паглядзелі?  Атрымоўваецца, што падтрымка віртуальная і сітуатыўная, як вецер, а не свядомы і экзыстэнцыяльны выбар. Калі такія змены сапраўды адбываюцца, гэта азначае, што беларусы не глядзяць на падзеі ў цэлым, не спрабуюць зразумець палажэнне і ролю краіны ў гэтай вайне, а нэрвова рэагуюць тут і цяпер на пасты і ўласнае стаўленне да сябе, як больш значнае, чым сотні забітых у Бучы. "Не падабаецца мне, што сёння напісалі пра Ціханоўскую, ці пра Бяляцкага, - усе не люблю украінцаў, буду любіць "бацьку", ці Расею". На жаль, назваць гэта падтрымкай не магчыма, бо яна не фарміруецца на ўніверсальнай сістэме каштоўнасцяў, яна не сыходзіць з разумення глыбіні трагедыі, калі беларус так легка змяняе курс, асабліва пад уплывам антыукраінскай прапаганды. Як можна параўноваць наступствы жудасных падзей з "адмоўнай рэакцыяй украінцаў" адносна беларусаў? Па факце, па шчырасці нас няма за што любіць. Калі мы адмаўляем калектыўную адказнасць за вайну, мы таксама адмаўляем агульную любоў да усіх. Шчыра кажучы беларусаў немагчыма любіць за дзеянні "партызан", ці змаганне каліноўцаў - агулам гэта некалькі тысяч чалавек. У сукупнасці, колькасць тых, хто актыўна змагаецца супраць расейцаў параўнальна з колькасцю тых, хто актыўна садзейнічае расейскай агрэсіі ў Беларусі. У беларусаў, як народу, есць толькі адзіны рэсурс, адзіны скарб, якім яны зараз могуць дапамагчы украінцам - гэта безумоўная, без крытычная падтрымка для йх. Не гледзячы ні на што.  Калі беларусы змяняюць свае стаўленне так хутка, то сапраўды, няма за што любіць беларусаў.   Падтрымка - гэта не мода, гэта адбіццё ўнутранай чалавечнасці, гэта маральная пастава, якая вынікае з разумення таго, што зараз есць зло. Украінцы маюць права абражацца, крытыкаваць і недзе нават ненавідзець на беларусаў, пераносячы на йх злачынствы лукашэнкаўскай дзяржавы. А, мы, беларусы, павінны не адмаўляцца ад падтрымкі і ад базавых арыентацый (калі яны есць), а працягваць размаўляць і працягваць быць з Украінай. Украінцы сення расплочваюцца сваім жыццем у тым ліку за памылкі беларусаў, яны змагаюцца за нашу свабоду і за нашую будучыню. Таму не гледзячы на мур з негатыўных эмоцый.які паўстае і будзе расці, пакуль працягваецца вайна, мы, беларусы, павінны яго прабіваць і перакідваць масты. Безумоўная падтрымка - наш маральны абавязак, гэта наш фронт барацьбы, падтрымліваць, не гледзячы на тое, што ў нас ляціць крытыка, бо гэта далёка не кулі і не ракеты. Больш таго, падтрымка-непадтрымка, гэта той выбар які сведчыць пра нас, як пра нацыю, гэта той унутраны рэсурс, які будуе нас як народ.