Роўна год таму лукашысты застрэлілі Андрэя Зельцэра, які ахоўваў сваё жытло. Мы раней рабілі некалькі разбораў гэтай трагедыі (тут), а таксама пісалі пра тое, што справа супраць удавы Зельцэра Марыі Успенскай цалкам сфабрыкаваная (тут і тут). Нагадаем таксама пра фільм-расследаванне ад «Альянса расследвальнікаў Беларусі»
На жаль, менавіта такія моманты яскрава дэманструюць тое, што сіняпалы сінягуб не перамог ні ў 2020 годзе, ні ў 2021, ні ў 2022. Даводзіцца плаціць вельмі высокі кошт за гэта асэнсаванне – жыццямі і свабодай лепшых беларусаў.
На прыкладзе журналіста Алега Груздзіловіча мы бачым, у якіх умовах трымаюцца беларусы за кратамі. Ёсць адчуванне, што ва Украіне лепш ставяцца да палоненных. І стрыечны брат Латушкі, і экс-памежнік са Століна АляксандрВелясніцкі (які учора артымаў 2,5 гады калоніі за каменты па справе Зельцэра) распавядалі пра сапраўдныя катаванні. Кожны дзень ціск адчуваюць Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.
Мы яшчэ раз адзначаем, што праца кабінета по нацыяналізацыі аб’ектаў, якія належаць Беларусі за мяжой, і выплаты з гэтых буйных грашэй кампенсацый палітычным зняволенным, можа прынесць значна больш плёну, чым іншыя паездкі і сустрэчы.
А пакуль – хвіліна маўчання ў гонар Андрэя Зельцэра. Сапрауднага героя Беларусі.
НікіМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot