Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Саміт ШАС прынёс крамлёўскаму старцу расчараванне. Ніхто ўсур’ёз не ўспрымае «другую армію свету», якая не толькі відавочна прайграе таму, хто лічыўся андэрдогам, але і застаўляе пасля сыходу безліч доказаў ваенных злачынстваў. Сі дэманстратыўна сымбалічна павысіў супрацоўніцтва з сіняпалым бульбафюрэрам да ўзроўня вышэйшага чым з Крамлём і празрыста даў зразумець, што Расія для Кітая - пастаўшчык сыравіны і рынак збыту. І гэта максімум, на які можна разлічваць. Больш за тое, згаданы ўзровень супрацоўніцтва з хунтай – канстатацыя факта, што гэта сфера інтарэсаў Пекіна, дзе нябачная дагэтуль канкурэнцыя выходзіць на парадак дня. Але радавацца хунце таксама не раім. Гэта канстатацыя таго, што будзе працягвацца ўцягванне ў кабалу кітайскіх крэдытаў. Магчымы ўваход Кітая ў стратэгічныя сектары інфраструкутры - дарогі і чыгунку ўзамен на ўласнасць на гэтыя аб’екты. Індыйскі прэм’ер пажурыў за вайну, развязаную супраць Украіны, што выклікала нейкія недарэчныя апраўданні крамлёўскага старца. Тут выпадае зазначыць, што Індыя пры ўсёй сваёй міралюбівасці і пацыфізме з’яўляецца адным з бенефіцыяраў канфлікту, купляючы танныя расійскія энерганосбіты, угнаенні і спрабуючы дапамагчы абысці санкцыі сіняпаламу. Эрдаган па-бацькоўску вадзіў старца пад руку і ўвогуле быў адным з асноўных лідараў мерапрымства. Сі не пайшоў на фінальную вячэру, таму што асноўня партыя была ўжо завершаная. Сферы інтарэсаў Кітая і Турцыі ў рэгіёне былі зафіксаваныя, іх лідарства ў ШАС - таксама. Адначасова канстатаваная смерць АДКБ з ЕАЭС. Усе інтаграцыйныя праекты Крамля альбо змянілі сцяг, альбо памёрлі. Што застаецца Крамлю? Прадэманстраваць нейкую перамогу на фронце. Калегі з CYNIC і The Bulba выпусцілі матэрыялы на гэты конт. Аб’ядноўвае тэксты выснова аб тым, што такі наступ будзе безсэнсоўны, крывавы і амаль самазабойчы. Для тых, хто будзе прымаць удзел у гэтым чарговым злачынстве - на 100 адсоткаў. Тым больш, што ў расійскіх пабліках усё больш пацверджанняў таму, што нават асуджаных злачынцаў з турмаў набіраюць ужо не добраахвотна, а прымусова. У дадатак больш абстрэлаў грамадзянскай інфраструктуры і спробаў замарозіць Украіну і Еўропу. Таму можна смела прагназаваць больш крыві, больш злачынстваў на часова акупаваных тэрыторыях. Буча і Ірпень не так даўно знайшлі свой працяг у Ізюме. Гэта доказ сістэмнасці і характара расійскай агрэсіі. Тут прагнем звярнуць увагу на тое, што кадры з Ізюма нічым не адрозніваюцца ад тых, якія зараз беларуская пракуратура з прапагандай спрабуе выдаць за доказы злачынстваў нацыстаў падчас Другой Сусветнай вайны. Ізюм пацвярджае і без таго відавочныя факты - генацыдам беларускага народу займаўся НКУС, нашчадкі якога робяць зараз тое самае ва Украіне. Злачынствы «другой арды сусвету», такім чынам, адчыняюць больш шырокі шлюз для прызнання Расіі дзяржавай-спонсарам тэрарызму і адначасова абнуляюць спробы беларускай хунты прыпісаць злачынствы НКУС на іншых. Дарэчы, антыпольская і антызаходняя прамова падчас «святкавання 17 верасня» з’яўляецца адказам на новы польскі фільм «Арлята. Гродна 39» (трэйлер можна паглядзець тут). Мастацкі твор, які паказвае, як насамрэч віталі «вызваліцеляў» жыхары Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года. А аміністыя трохі прыпазняецца… Нік і Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot
CYNIC

Приказ есть приказ Поступает информация, что россияне пытаются активизироваться в "донецком треугольнике", чтобы атаковать Бахмут. Но на данный момент у России нет группировки, которая способна вести наступление в данном направлении. Есть группа, которая может вести оборонительные бои, но нет численного и тактического перевеса, который может превратить существующий относительный паритет в подавляющий наступательный потенциал. Разведкам известно, что Кремль после масштабного провала на харьковском направлении приказал "выгрызть победу где угодно любой ценой". Похоже, что этой зоной является донецкое направление, где в последнее время россияне пытаются концентрировать силу. Силы им для наступления явно не хватает, поэтому у россиян есть "возможность" (по разбитой инфраструктуре) перекинуть резервы с Южного фронта. Но вы, даже не будучи военными специалистами, можете возразить: так это ж бред. Россияне ведь посыпались на южном направлении, а значит при продолжении перетягивания сил с Юга на Восток, начнут…

Telegram