Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Мэтанакіравана мы не жадалі ўлазіць у абмеркаванне сітуацыі з расійскім пашпартам Валерыя Сахашчыка, бо нічога добрага з гэтай спрэчкі ня выйдзе. Але, беручы пад увагу просьбу шаноўнага Павука, паспрабуем даць сваё бачанне сітуацыі. 1. Само па сабе атрыманне пашпарта іншай краіны не з'яўляецца чымсьці незвычайным. Беларусы трымаюць пад падушкай расійскія, польскія, ізраільскія, амерыканскія і іншыя пашпарты. На ўсялякі выпадак ці таму што так зручней у краіне, у якой даводзіцца працаваць ці весці бізнес. Гэта натуральны адказ на архаічны характар заканадаўства аб міграцыі і спроба адаптавацца па-за межамі краіны, якая з кожным днём гарантуе менш, чым патрабуе. Разам з тым, відавочна, што пашпарты грамадзяніна Расіі не дасылаліся «па пошце». Атрыманне новых пашпартоў вымагала адмысловых дзеянняў, каб іх атрымаць. Таксама немагчыма «забыцца» на наяўнасць грамадзянства. Таму тлумачэнні адназначна недарэчныя. 2. Пасля 24 лютага 2022 года расійскі пашпарт з'яўляецца амаль чорнай адзнакай, бо азначае прыналежнасць да краіны-агрэсара. Выключэнне можа быць толькі ў выпадку, калі ёсць выразная грамадзянская пазіцыя ў адносінах да вайны. Тут, на нашу думку, усё на відавоку. Былі адмысловыя заявы адразу пасля пачатку агрэсіі. Ёсць і канкрэтныя дзеянні. Адным з вынікаў з'яўляецца праект палка «Пагоня», які б нават не распачаўся без удзелу Сахашчыка. Ахмед пацвярджае станоўчае стаўленне ўкраінскага боку да «Пагоні» на базе Сіл спецыяльных аперацый Украіны і да самога камандзіра асабіста. Канешне, тое, што на наяўнасць грамадзянства Расіі камбрыг «забыўся» будзе выклікаць пытанні ўладаў і саміх байцоў. Спадзяемся, адказ будзе больш пераканаўчы, чым тлумачэнні, якія былі да гэтага часу. У некаторых з чальцоў нашай каманды, якія працуюць па-за межамі Беларусі, за час знаёмства з Сахашчыкам не ўзнікла падставаў не давяраць ягоным дзеянням. Пабачым, бліжэйшым часам, ці будуць мець да яго прэтэнзіі ўкраінцы. Менавіта там зараз лепшы аналізатар ступені «прарасійскасці», негледзячы на колер пашпарта, дарэчы. 3. Таксама прагнем адзначыць тое, на што звярталі ўвагу калегі з іншых каналаў, - за расійскі пашпарт дастаецца толькі яму. Ад іншых знаных уладальнікаў расійскіх пашпартоў ніхто не вымагае ані заяваў, ані адмовы. 4. Вельмі цікава, што для дыскрэдытацыі спецслужбы рэжыму выкарыстоўваюць пашпарт «бліжэйшага хаўрусніка». Гэта нейкая падсвядомая праява рэальнага стаўлення да будучыні Крамля пасля вайны. 5. Мы жадаем, каб гэта справа была высветлена, як мага хутчэй. І тут галоўным паказчыкам будзе вынік працы. У выпадку Валерыя Сахашчыка мы іх бачым. Пакуль што скандал з расійскім пашпартам адцягвае ўвагу ад таго, што статус беларусаў за мяжой пагаршаецца з кожным днём насуперак заявам аб паспяховых сустрэчах і перемовах. Варта было б у рэшце рэшт вярнуцца з піяру на грэшную зямлю. Нік і Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot