Тыдзень ідзе амаль згодна з планам.
1. Украіна паціху прасоўваецца па сваіх тэрыторыях. Расія павялічвае інтэнсіўнасць атак на аб’екты грамадзянскай інфраструктуры. Дамба, якая рэгулюе ўзровень вады ў рэчцы Інгулец, - гэта новае дно, якое спрабуе прабіць агрэсар.
Па нашай інфармацыі, пасля адноснага зацішша зноўку заўважныя рухі вакол Запарожскай АЭС. Невыключаныя правакацыі з удзелам расійскіх дыверсантаў у форме ЗСУ.
Іншых аргументаў і спосабаў змяніць сітуацыю на фронце ў Крамля ня так шмат. Эпічнае відэа пра набор ПВК «Вагнер»яскрава дэманструе, што з сябе ўяўляюць набраныя ў турмах «героі». Выбар у іх таксама небагаты: альбо сядзець па 10-20 год за забойствы, гвалтаванне і іншыя прыгожыя артыкулы, альбо спадзявацца выжыць на працягу 6 месяцаў на вайне, калі не застрэляць свае.
Альтэрнатыва - поўная альбо частковая мабілізацыя, якасныя вынікі якой, не надта будуць адрознівацца ад паездак па турмах.
2. Саміт ШАС. Сіняпалы рады таму, што прарваў «блакаду» і можа нават атрымаць статус паўнавартаснага члена, таму што раней у склад не пускаў менавіта Узбекістан, бо Беларусь не належыць наўпрост да адпаведнага рэгіёну.
Кітайскі лідар усёж-такі даедзе. Але перад гэтым ён дэманстратыўна нанёс першы з часоў пандэміі візіт у Казахстан і запэўніў у поўнай падтрымцы тэрытарыяльнай недатыкальнасці гэтай краіны. Відавочны сігнал Крамлю, які проста папярэдзілі нават не спрабаваць.
Эпічна, што гэта падзея адбылася на фоне эскалацыі паміж Арменіяй і Азербайджанам, падчас якой высветлілася ў чарговы раз, што АДКБ і Масква не гатовыя бараніць сваіх хаўруснікаў, калі існуе сапраўдная пагроза. Таксама кінуць і сіняпалага, калі будзе прыпякаць на поўдні. Арганізацыя, якая стваралася для прасоўвання інтарэсаў Пекіна пацвердзіла свой статус і паказала вялікім геастратэгам з Лігаўкі і Шклова, дзе іхняе месца.
3. Прадаўжаецца пагаршэнне статусу беларусаў у эміграцыі, насуперак заявам аб тым, што ўсё будзе добра: Літва (?!) таксама прыпыняе выдачу віз для беларусаў. Якога-небудзь яснага адказу, чаму так адбываецца і што рабіць, не гучыць.
Пакуль што толькі Польшча не ў трэндзе, але менш бачныя рухі таксама адбываюцца - ад абмежавання выдачы відаў на жыхарства да больш складанай працэдуры адкрыцця асабістых ці фірмовых рахункаў. Гэты трэнд, на жаль захаваецца, пакуль не будзе ўцямнай пазіцыі па дапамозе Украіне, аб чым мы неаднаразова пісалі.
4. Чакаем амністыю і сюрпрызы, якія яна прынясе.
НікіМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot