Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
На жаль, сённяшняя ноч ва Украіне пацвярджае нашы прагнозы і інсайды. У якасці адказу на відавочную паразу расійскі агрэсар пачаў нішчыць грамадзянскую інфраструктуру. Мы не належым да тых, аптымістаў, якія кажуць, што ў Крамля скончыліся ракеты - яны не скончыліся. Стала меней, больш старыя, меней якасныя, але яшчэ ёсць. Прынамсі, арсеналу хопіць, каб рэгулярна па ўсёй Украіне гучала паветраная трывога, а грамадзянскія аб’еты крытычнай інфраструктуры былі пад пагрозай. Менавіта таму раім не наведваць Украіну яшчэ як мінімум тыдзень без асаблівай патрэбы. Адказ укріанскага боку на гэты ракетны шантаж быў прадказальны - ніякіх перамоваў з агрэсарам і ніякага «адвечнага брацтва». Больш за тое, ужо пачалі гучаць наратывы аб тым, што патрэбна дэмілітырызаваная зона ўздоўж мяжы. Тое самае тычыцца і хунты сіняпалага. На нашу думку, усё ж больш важным з’яўляецца ўнутраная трансфармацыя ў абедзвюх краінах-агрэсарах. Гэта больш надзейная гарантыя, чым дэмілітыразаваная зона, акупацыя ці распад, хаця ніякія сцэнары зараз выключыць немагчыма. Дзеянні Крамля дэманструюць, што нейкага перасэнсавання сваіх планаў там дагэтуль не адбылося. Пакуль што галоўныя напрамкі: 1. Спроба новага наступу на Украіну тым, што засталося. Прагназаваны тэрмін - сярэдзіна кастрычніка. Контрнаступ Украіны зрабіў дасягненне гэтай мэты больш складаным, але не адмяніў. Да гэтага часу спрабуюць паставіць пад ружжо усіх, хто пажадае, крымінальнікаў, а таксама тых, хто проста жадае зарабіць, гуляючы ў рускую рулетку. Колькасць будзе, а вось з якасцю - праблемы. З другога боку, лепшых рэсурсаў не прадбачыцца ў бліжэйшай перспектыве (у адрозненні ад Украіны, якая чакае 10 тысяч салдат, якія праходзілі навучанне ў Брытаніі. Адзін з напрамкаў навучання – дзеянні ў гарадах); 2. Да часу наступу - максімальна ускладніць жыццё ўкраінцам праз бамбардзіроўкі з вялікай адлегласці грамадзянскай інфраструктуры, што асабліва крытычна напярэдадні зімы. Гэта чарговае відавочнае ваеннае злачынства. Супрацьпаветраная абарона Ўкраіны робіць цуды, але не можа збіць усё што ляціць. Адначасова Крэмль у еўрапейскіх сталіцах задзейнічае усе рэсурсы, каб патрымліваць незадавальненне існуючымі ўрадамі, ствараючы ўнутраную напружанасць. Чэхія - гэта толькі пачатак. 3. Асобным пытаннем з’яўляецца «беларускі выступ». Калі вывесці войскі і перакінуць іх на Данбас - можна атрымаць нож у спіну ад хаўрусніка. Калі заставіць яго паўнавартасна ўступіць у вайну можна страціць той самы балкон разам з рэшткамі арміі і арміі бульбафюрэра. Па нашай інфармацыі, рашэнне недзе пасярэдзіне - прымусіць пайсці ў транзіт улады і адначасова ціснуць для падключэння да вайны, каб не выкараскаўся. Тэрмін той самы, што ў пункце 1 - да сярэдзіны кастрычніка канчаткова вызначыць трэк, па якім паедзе сіняпалы хаўруснік. Пра сіняпалага пісалі раней. Тут пакуль што нічога не змянілася, акрамя мокрых памперсаў, гледзячы на тое, што адбываецца на Ўкраіне. Імітацыя дапамогі хаўрусніку, пачатак транзіту і чаканне моманту, каб спрабаваць перайсці на бок переможцы. Адзінае, што змяняецца - ва ўмовах «няма грошаў» - яшчэ больш сур’ёзны ўнутраны эканамічны ціск, каб забраць апошняе. З больш важнага адзначым, што дзеянні Крамля ў напрамку пункта 2 могуць прынесці непрыемныя сюрпрызы, бо ў рэшце рэшт можа з’явіцца падстава для прамога ўмяшальніцтва НАТА у адказ на відавочную пагрозу краінам блоку. А гэта будзе азначаць перадусім больш жорсткія адказы на зямлі і іншыя суадносіны сілаў у паветры. На гэтым тыдні будзе не да папкорну. Нік і Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot