Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Украіна працягвае вызваляць сваю тэрыторыю ад расійскіх акупантаў. Адбываецца гэта згодна са сцэнаром Крамля захапіць Кіеў. Штучна створаныя акупацыйныя адміністрацыі сыплюцца і збягаюць. Калабарантаў працягваюць знішчаць як на вызваленых, так і на акупаваных тэрыторыях (да гэтай тэзы Ахмед раіць вярнуцца крыху пазней). Непапулярнасць, працы пад прымусам ці за грошы - вельмі хутка развальваюцца. Паніка ня толькі на Харкаўшчыне, але таксама ў акупаваным Луганску, Данецку і Крыме. Рускія сваіх кідаюць. Тым часам відавочна, што Крэмль абраў сумесь стратэгіі рабіць выгляд, што нічога не адбываецца і пачаць абстрэлы грамадзянскай інфраструктуры. Першая частка разбіваецца аб рэчаіснасць і памяншае падтрымку крамлёўскага пацука. Неглядзячы на тое, што гэта не расчараванне вынікам крыважэрнай палітыкі, а расчараванне адсутнасцю поспехаў лайнокамандуючага, гэта добрая навіна. Абстрэлы будуць доўжыцца, іх адзным вынікам будзе яшчэ большае жаданне ЗСУ не спыняцца на дзяржаўных межах (дя якіх яшчэ трэба дайсці), вырашыць пытанне пагрозы з усходу і поўначы. Перамовы (армянская кабыла) і гатовасць вярнуць у Кіеў амбасадара (сіняпалы) не дапамогуць. Расійскім прапагандыстам нагадаем, што 2022 - гэта 2022 і вяртанне ў 1915 немагчымае. Наступны тыдзень будзе вельмі цікавы з некалькіх прычын. 1. Саміт у Самаркандзе. Галоўная інтрыга - фармат удзелу кітайскага лідара. Нагадаем, што, на нашу думку, Сі сыходзіць з пасады. Але садзіцца за адзін стол з двума агрэсарамі, якія прайгралі вайну - вельмі дрэнная ідэя. 2. Спатканне сіняпалага с крамлёўскім пацуком. Развілка простая: паўнавратасны ўдзел у вайне ці зыход у транзіт. Апошні мае сэнс, калі Захад гатовы падтрымаць раскол з Масквой у абмен на штучную лібералізацыю. І галоўная праблема ў тым, што сіняпалы не верыць ніякім гарантыям. Найлепшы лёс - гэта Гаага і не дажыць да суду. З нашых крыніцаў вынікае, што транзіт усё ж больш прывабны. Сочым за амністыяй і вяртаннем з-за мяжы. Аднак заўважым, што ўдзел у гульнях у кантраляваную дэмакратыю - зашквар. Гэта той самы калабарыцыянізм, лёс удзельнікаў якога яскрава дэманструе Украіна. Разам з тым памятаем, што расійскія войскі ў Беларусі, а хунта сваёй тэрыторыі не кантралюе. Адначасова канстатуем два факты. 1. Штабы не былі гатовыя да пачатку вайны, яны не гатовыя і да прагрэсу ЗСУ. 2. Працаўнікам рэжыму трэба задумацца аб сваім далейшым жыцці. Адсутнасць нацыянальнай свядомасці - пагражае незалежнасці краіны. Ник и Майк Анонимный бот @nick_and_mikeBot