Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
⚡️30-га верасня будзе абвешчаны Днём спартыўнай салідарнасці⚡️ 30 жніўня 2022 года адбыўся агульны сход Свабодных спартсменаў Беларусі, на якім было прынята рашэнне заснаваць Дзень спартыўнай салідарнасці 30 верасня. Адзначэнне Дня спартыўнай салідарнасці будзе штогадовым і ўвойдзе ў каляндар Новай Беларусі. ❗️У гэты дзень ў розных гарадах свету пры падтрымцы Свабодных спартсменаў Беларусі, Фонда спартыўнай салідарнасці і беларускіх дыяспар пройдуць спартыўныя мерапрыемствы з лакальнымі спаборніцтвамі, турнірамі і іншымі актыўнасцямі. Плануецца правядзенне асобнай акцыі салідарнасці з загінулымі ў вайне ўкраінскімі атлетамі ў Кіеве. Дзень спартыўнай салідарнасці будзе прысвечаны руху свабодных спартсменаў за свае грамадзянскія правы, барацьбе спартсменаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. ✊🏻30 верасня — гэта сімвалічная дата. Два гады таму, 30 верасня 2020 года, рэжымам Лукашэнкі была затрыманая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка. Алена пацярпела за тое, што выйшла падтрымаць свой народ і выступіць супраць гвалту і хлусні. Пасля яе затрымання шмат беларускіх спартсменаў і клубаў выказалі сваю салідарнасць з ёй і байкатавалі спартыўныя чэмпіянаты. Пачалася хваля спартыўнай салідарнасці. У 2022 годзе спартсмены выступілі ў падтрымку Украіны супраць расійскай вайсковай агрэсіі. Мы запрашаем кожную дыяспару далучыцца, каб выказаць падзяку і падтрымку нашым смелым спартсменам! Калі ў вас ёсць пытанні ды прапановы да Дня спартыўнай салідарнасці, просім звязвацца з намі праз чат-бот: @@bssfbot Падтрымаць правядзенне Дня спартыўнай салідарнасці можна тут👈🏻 📲Сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках — там вы пазней знойдзіце інфармацыю пра кожны горад і кожную акцыю ў межах Дня спартыўнай салідарнасці.