Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката
Мікалая і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Мікалая абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газет.
Ягоныя родныя адкрылі збор сродкаў на адвакатаў для Мікалая.
💳Падтрымаць збор