Аўстрыйска-расійскі саміт скончыўся хутка. Канцлер Аўстрыі прыняў вельмі сур’ёзныя захады палітычнай гігіены, але аніякіх вынікаў акрамя таго, што пацвердзіў дыягназ субяседніка, як мы прагназавалі раніцай, не дасягнуў.
Адзінае, што зараз можна чакаць, дык гэта далейшага ўзмацнення санкцыйнага ціску. Нават вельмі мяккі Барэль зразумеў, што гэтую вайну можна скончыць толькі на полі бітвы. Бо з вар’ятамі проста немагчыма дамовіцца.
Імаверна, што гэта была апошняя спроба еўрапейскай дыпламатыі паказаць злачынцу вынікі ягоных дзеянняў. Памылка ў тым, што ён нібыта ня ведаў, што насамрэч адбываецца ва Ўкраіне. Ён ведае, але яму просто ўсё роўна, калі адбываюцца вычварэнскія зверствы. У гэта нармальнаму еўрапейцу цяжка паверыць, але гэта менавіта так і ёсць.
Дадатковым доказам з’яўляецца інфармацыя аб тым, што арыштоўваюць не толькі супрацоўнікаў ФСБ, а нават і Суркова за тое, што давалі сфальсіфікаваную інфармацыю па Ўкраіне. З іх нават не будуць спрабаваць рабіць стрэлачнікаў - бо ўсё роўна галоўны злачынца добра вядомы.
Іх караюць за тое, што вынік не забяспечаны ў адпаведнасці з бравурнымі справаздачамі. І ўсё зацягваецца, а тут яшчэ і дэфолт пабдіраецца. І 9 траўня вельмі цяжка нешта прад’явіць глыбіннаму народу. А тут толькі намацалі фармуліроўку, чаму ўсё ж такі ідзе вайна - каб ліквідаваць дамінаванне ЗША ў рэгіёне. На фоне таго, што Швецыя і Фінляндыя зазбіраліся ў NATO, хутка прыйдзецца шукаць новую канчатковую мэту вайны. Бо прызнаць, што вайна распачатая проста таму, што захацелася, немагчыма. Таму арышты - ўнутраныя разборкі, якія не маюць на мэце спыніць вайну і ўрэгуляваць сітуацыю.
Апошнім, хто можа яшчэ патэлефанаваць, з’яўляецца Макрон, з недарэчных рухаў якога напярэдадні другога тура выбараў кпяць украінскія медыя.
А тым часам на іншым канцы Расіі чакаюць сіняпалага. Пасля такога выніку апошняга аўстрыйска-расійскага саміту на цёплы прыём можна не разлічваць. Калі правалам скончыліся перегаворы з Еўропай і ў дадатак яшчэ с дэманстрацыйным дыстансаваннем, то аграфюрэра ані ў Еўропе, ані ў Расіі ўжо не бачаць як нейкую фігуру, якая будзе прыдатная за сталом.
Адзінае пытанне, ці вымусяць зрабіць заяву па вайне. Каб ужо зусім не было, куды рыпацца.
Нiк iМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot