Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
У Расіі памёр Жырыноўскі. Можна сказаць, што сышла пэўная эпоха. Асоба, якая анансавала напад на Ўкраіну, але не галасавала за вайну ў Дзярждуме, бо ўжо пачала свой шлях на канцэрт Кабзона. Неўзабаве адбудзецца бітва за палітычную і гаспадарчую спадчыну Жырыноўскага і партыі. Гэтае, на першы погляд, не маючае дачынення да Беларусі здарэнне ўсё ж такі дадала непрыемных перажыванняў сіняпаламу дзеду. Па-першае, аказваецца палітыкі таксама паміраюць. Па-другое, вакол гэтай смерці шмат канспіралогіі. Наўмысна атруцілі альбо спецыяльна не выратавалі ў лепшай клініцы? Гэтыя думкі кружляюць па калідорах чынавецтва хунты. У гэтым сэнсе кожная паездка ў Крэмль падаецца ўсе больш небяспечнай. А ездзіць трэба, бо грошай і рынкаў няма. Неабходна будаваць новыя больш складаныя схемы абыхода санкцый з выкарыстаннем партнёраў з іншых краін ЕАЭС, якія таксама хочуць зарабіць на новых абмежаваннях у адносінах да двух агрэсараў. Трэба ездзіць, а кідацца з галавой у вір вайны сіняпалы таксама ня мае вялікага жадання. Таму ўжо больш за 40 дзён ён прыкрывае спіну хаўрусніка ад мітычнага ўдару NATO. Нагадаем, што ўдар магчымы, але толькі калі крамлёўскі бункер пяройдзе чырвоную лінію. Але ў гэтай сітуацыі войска хунты таксама не ўратуе. У сітуацыі, калі Крамлю патрэбна нейкім чынам, але абвязкова выйграць бітву за Данбас, якая фактычна ўжо распачатая і будзе доўжыцца некалькі бліжэйшых тыдняў, існуе рызыка, што на сіняпалага фюрэра будуць ціснуць яшчэ мацней - дапамагаць на Данбасе альбо ствараць пагрозу на паўночным фронце. Зноўку цікавая ўсмешка гісторыі - больш за паўгады выхад бачыўся ў вайне супраць Ўкраіны. Але нешта пайшло зусім ня так. І зараз патрэбныя перамовы аб міры. Любыя, дзе можна будзе пачаць гандлявацца і інтрыгаваць. Толькі месца за сталом перамоваў ужо няма. Украіна добра разумее, што сіняпалы суагрэсар і ўводзіць штодня новыя абмежаванні і разрывае двухбаковыя дамовы. Нiк i Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot