Апошняя нарада з высокімі чыноўнікамі яскрава дэманструе, што сіняпалы вельмі баіцца.
Прычын гэтага страху некалькі.
1. Гаспадарка. Нягледзячы на аптымістычную справаздачу Галоўчанкі праз месяц-другі ўжо нават штучных добрых навінаў ня будзе. У самой справаздачы ўжо гучалі два вельмі паказальных моманты.
«Калі б не санкцыі, мы б выканалі і дасягнулі». Гэта пацвярджае, што добрыя навіны знаходзяцца ў нейкай альтэрнатыўнай рэчаіснасці. А ў рэальнасці застаецца – «не выканалі і не дасягнулі».
Калі ідзе гаворка пра гаспадарку, рынкі, экспарт - гучыць толькі адзін геаграфічны напрамак - Расія. Пакрыху даходзіць, што іншыя партнёры адыходзяць, не жадаючы мець нічога з краінай-суагрэсарам.
2. Перспектывы вайны ва Ўкраіне. Ёсць розныя сцэнары дзеянняў, прычым аніводнага добрага для двух агрэсараў. Крэмль жадае прадэманстраваць нейкую перамогу да новай даты - 9 траўня. Каб ужо канчаткова дабіць рэшткі светлай памяці аб Пермозе.
Перамога на ўсходзе Ўкраіны можа быць часовай і ўвогуле яе мала для электарату, які патрабуе рашучых дзеянняў. Таму разглядаюцца магчымасці для правядзення паказальнай аперацыі ў тым, што лічыцца ўкраінскім тылам - на заходняй мяжы. Там шмат сховішчаў зброі і паліва. Шойгу і Герасімаў знікалі з публічнай прасторы, каб апрацаваць план такіх дзеянняў і прыняць неабходные арганізацыйныя захады. Не выключаецца выкарыстанне тактычнай атамнай зброі, каб ажыццявіць тое, што завецца «салютам перамогі».
Гэтыя планы не сакрэт для Ўкраіны і заходніх партнёраў. Крэмль ужо папярэджаны, што гэта будзе самагубства, а адказ будзе хуткі і разбуральны. Гаворка ідзе пра знішчэнне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў еўрапейскай частцы Расіі. Суагрэсар таксама не будзе пакінуты без увагі.
Відавочна, ў Мінску ведаюць, што такія напрацоўкі ёсць, і гэта будзе азначаць катастрофу. На дзеянні Крамля мінская хунта ня можа паўплываць. Таму і спрабуе ўлезці за стол перагавораў і атрымаць нейкія гарантыі бяспекі. Страшна і вусцішна. Жадалі Адэсу, а атрымліваецца беларускі кацёл. Самі патрапіл ў сваю ж пастку.
Нiк iМайк
Ананімны бот @nick_and_mikeBot