Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Беларусь страціла суб’ектнасць і шукае выхад з вельмі цяжкай сітуацыі. Сіняпалы зразумеў, што Расія не выходзіць пераможцам у вайне супраць Украіны. Прынамсі, у бліжэйшы час. Вайна не з’яўляецца пераможнай, і мары аб партах Адэсы зніклі з сотым падбітым расійскім танкам. Жорсткія санкцыі становяцца рэчаіснасцю, і Беларусь трошкі ў лепшай сітуацыі фармальна (санкцый менш), але з пункту гледжання фінансавай - у сітуацыі горшай. Ужо прынятае рашэнне аб выплаце знешніх запазычанасцяў у беларускіх рублях. Гэта паўтор таго, што зрабіла Расія. І атрымаецца тое самае, што ў Расіі. Сродкі вярнуліся назад і пачаўся ільготны тэрмін да дэфолту. 30 дзён. Таймер працуе не на карысць Расіі. Аналагічны таймер запусціцца і для Беларусі ў момант, калі плацяжы будуць адхіленыя. Толькі фінансавых сродкаў у Беларусі няма. І ўсе традыцыйныя рынкі зачыняюцца. Калі ў Расіі «Лукойл» спыняе вытворчасць у адкрытую, то ў Беларусі заводы спрабуюць хавацца за рамонтамі, пераходам на скарочаны тыдзень і г.д. Крэмль незалежна ад таго, як і калі скончыцца вайна, заходзіцца ў сітуацыя агрэсара, якога альбо перамогуць, альбо засудзяць. Абедзве опцыі абазначаюць канец пуцінізма. Сіняпалы ўжо шукае выхад. Сёння ён фактычна прызнаў паразу Расіі ў гэтай вайне. А далей вельмі цікава канструкцыя. 1. Беларусь патрабуе міжнародных гарантый бяспекі, як i Украіна. Гэта нейкія абсурдныя трызненні беларускага МЗС, таму што Украіна з’яўляецца ахвярай агрэсіі, а Беларусь суагрэсарам. І гарантыі суагрэсару даваць ніхто не будзе. Рэпарацыі. Вось, што будзе. 2. Беларусь патрабуе месца за сталом перагавораў у Турцыі як ці то медыятар, ці то бок гэтых самых перагавораў. Перагаворы пераехалі ў Турцыю менавіта таму, што медыятарам ня можа быць суагрэсар. А якім бокам Беларусь можа апынуцца за сталом? Толькі побач за Расіяй і гэта зноўку аб рэпарацыях. Статус суагрэсара не дазваляе разлічваць на тое, што зараз пранясе міма санкцый і трыбунала. З іншага боку здрадзіць крамлёўскаму старцу сіняпалы таксама ня можа. Бо тады адразу ўключаецца сцэнар палац Аміна. Стаўленне ва Ўкраіне і ва ўсім свеце да хунты вельмі простае - не даруюць. Пакуль што дазваляюць статусам «настамняма». Але са зменай сітуацыі на поўначы Украіны і гэты сакрэт Полішанэля таксама перастане існаваць. Нiк i Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot