Обложка канала

Ник и Майк

О чем говорят в коридорах белорусской власти.

Ник и Майк

4 года назад
Открыть в
Шырыцца падтрымка беларусамі ўкраінскага супраціву расийска-лукашысцкай агрэсіі. Сёння Беларускі полк «Пагоня» ў рамках Інтэрнаціянальнага легіёну стаў часткай Узброеных Сіл Украіны. Не так даўно Батальён Кастуся Каліноўскага абвясціў аб тым самым. Абодва падраздзяленні з’яўляюцца афіцыйнымі фармаваннямі, што прадугледжвае: - кантракт з ЗСУ; - страхоўку здароўя і жыцця; - грашовыя выплаты і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Акрамя таго, пасля рэкрутацыі ў полк «Пагоня» Інтэрнацыянальнага легіёну кандыдаты праходзяць абавязковы курс навучання вайсковай справе пад кіраўніцтвам беларускіх і ўкраінскіх інструктараў. Каб запісацца ў адно з двух афіціыйных падраздзяленняў, неабходна карыстацца іх афіцыйнымі ботамі @Byforce_bot і @BelarusAndUkraineBot. Мы ўжо пісалі, што зараз галоўнае справамі паказваць тое, што беларусы, у адрозненні ад лукашыстаў, падтрымліваюць Украіну. Вельмі добра, што пасля блакіроўкі беларускіх медыяў, шмат людзей пачалі чытаць украінскія сайты: obozrevatel.com, unian.net, segodnya.ua, tsn.ua. Пашырайце гэтыя лінкі паміж сваімі кантактамі. Таксама вельмі добра разыходзяцца мемы і гумарыстычныя пасты ў сацыяльных сетках. Так атрымалася, што другая армія свету ператварывался ў адзін суцэльны мем. Гэта вельмі важная змена. Таму што шмат часу прапаганда расказвала аб непараможнасці рускай арміі. А на самой справе атрымалася зусім па-іншаму. Гэты вялікае дзіва таксама і для беларускіх генералаў, якія заўсёды глядзелі на армію Крамля знізу уверх. Рэчаіснасць цяпер іншая. Трэба пашыраць злом гэтага міту. Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь! Ник и Майк Ананімны бот @nick_and_mikeBot