Цяпер для землякоў, якія раптам дружна пакрыўдзіліся на Зяленскага. Асабліва пасьля таго як прадстаўнічая дэлегацыя адной з палітычных групаў наведала Кіеў.
Давайце па пунктах:
1. Лёгіка Зяленскага: украінскі інтарэс ў пытаньнях завяршэньня вайны. І падкрэсьлена рацыянальны падыход.
Лагічна. Бо Зяленскі прэзідэнт Украіны і сыходзіць у легіцы са сваіх інтарэсаў.
2. У інтарэсах Украіны працаваць на тое каб беларускі рэжым не пачаў актыўна удзельнічаць у вайне. Прынамсі на той момант, пакуль трэба стрымліваць досыць вялікую расейскую групоўку. Калі на гэтым фоне трэба не зважаць на прагу Лукашэнкі гаварыць пра перамовы - ок. Калі такая пазыцыя спрыяе працягу гандлю Менску й Масквы пра ўдзел/няўдзел у наземнай вайне - таксама ок. Покуль дыктатары гандлююцца, Украіна атрымлівае каштоўны рэсурс - час.
3. Калі заявы Зяленскага нехта ў Менску ўспрымае як шанс прапетляць кінуўшы ў пэўны момант слабеючага Пуціна - таксама ок - палёгка ў вайне.
А пытаньні адносінаў зь менскім рэжымам будуць вырашацца пасьля вайны. І з улікам шкоды, што ўжо нанесена спрыяньнем агрэсіі (і фактычна удзелам у ёй).
Частка землякоў "пакрыўдзілася"? Частка гэтае часткі (уж даруйце за таўталегію) й пагатоў - яны ж адпраўлялі "дэлегацыю"!!!
Спадарства, а цяпер простае пытаньне на лёгіку: для Украіны ў гарачай фазе вайны важным мае быць пералом на франтах ці вырашэньне за беларусаў праблем перадачы ўлады?
Наконт суседзяў і палітыкі, для Ўкраіны важныя прадказальныя суседзі а не перамога той ці іншай палітсілы. Прыклад - Турэччына. Таму ня варта спрабаваць зваліць свае праблемы на іншых наўзамен павесіўшы сьцяжок на аватарцы.
Цяпер па легіцы поствайны. Бо ёсьць і абураныя пытаньні "а чаму ж дапамагаць". Адказ вельмі просты: параза Пуціна створыць турбулентнасць у расейскай палітыцы, аналагічную пачатку 90-х. Крамлю будзе не да суседзяў. І гэта вакно магчымасьцяў, шанс для Беларусі ня толькі перазагрузіце сыстэму ўлады, але й адскочыць ад Масквы.
Такія шансы выпадаюць ня часта.А зараз ён ствараецца Ўкраінай, якая не здалася. Вось каб мець другі гістарычны шанс і варта дапамагаць украінцам.
І таму зараз месца не эмацыйнай "крыўдзе" ці наадварот захапленьню, а цьвярозай нацыянальнасьці ды працы на пэрспэктыву.
Дзіўна, што да часткі асобаў з палітычнымі амбіцыямі гэта не даходзіць.