Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел Адна з найвялікшых у свеце бібліятэк — Бібліятэка Кангрэсу ЗША, перагледзіць беларускую частку класіфікацыі кніг у раздзеле «СССР/Расія» і вылучыць беларускую літаратуру ў асобны раздзел. Пра гэта паведаміў бібліятэкар Ігар Іваноў. Паводле яго, раней бібліятэка Кангрэсу пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзелу і вылучыла яго ў асобны ад СССР/Расіі, больш адэкватна і поўна распісала перыядызацыю гісторыі, культуры і г.д. «На чарзе ў іх — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР/Расіі раздзел (з DK507 у DK2001-2995). Цяпер яны шукаюць спэцыялістаў для супрацы ў гэтай справе», — паведаміў Іваноў. Раней кнігі Украіны і Беларусі канцэнтраваліся ў раздзеле «Расія / СССР», але зараз будзе інакш. Бібліятэка Кангрэса была заснаваная ў 1800 г. і з’яўляецца адной з найвялікшых бібліятэк свету ў адным шэрагу з брытанскай бібліятэкай у Лондане. Навіна дасяжная на сайце