Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
Пачаліся слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе За імі можна сачыць анлайн прама цяпер. У гэты час са справаздачай выступае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. А 16:30 пачнецца справаздача прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыя Сахашчыка. @CabinetBelarus прыводзіць факты пра дзейнасць прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета, які ўзначальвае Аліна Коўшык: ▪️Фіналізуецца падрыхтоўка стратэгіі нацыянальнага адраджэння Беларусі і дарожная мапа па яе рэалізацыі; ▪️Наладжана супрацоўніцтва з парламентамі і профільнымі міністэрствамі розных краін, здзейснена 20+ замежных працоўных візітаў; ▪️Захавана прызнанне беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што рэжым лукашэнкі ў аднабаковым парадку разарваў адпаведнае пагадненне; ▪️Ідзе праца па стварэнні сеткі беларускіх суботніх школак у Польшчы і па захаванні беларускіх ліцэяў на Падляшшы; ▪️Падрыманае стварэнне сеткі рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, пашырэння даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе; ▪️Ініцыявана абвяшчэнне 2023 году Годам беларускай мовы, а таксама пераведзена справаводства і камунікацыя Кабінета на беларускую мову. Cачыць за слуханнямі можна тут