Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
«Разам мы сабралі амаль 575 000 еўра», - Вольга Гарбунова Ініцыятарка марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Вольга Гарбунова распавяла пра вынікі збору і працэдуру размеркавання грошай, паведамляе @CabinetBelarus. Галоўнае: 🔘 На марафоне «Нам не ўсё адно!» было сабрана амаль €575 000 для палітзняволеных і іх родных. 🔘 На арганізацыю марафону каманда выдаткавала 0 грошай. 🔘 Stripe перавядзе сабраныя сродкі ў банк праз тыдзень. Арганізатары чакаюць камісію ў 3-5 %. 🔘 Усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці і размеркаваны паміж імі ў пэўных прапорцыях з адпаведным запытам на падтрымку. 🔘 Усе грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Грошы не пойдуць на адміністрацыйныя выдаткі арганізацый, ані на аплату працы іх супрацоўнікаў. 🔘 Размеркаванне будзе кантраляваць спецыяльная створаная Назіральная рада, куды ўвойдуць Вольга Гарбунова і прадстаўнікі СМІ, такіх як «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Маланка». 🔘 Назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў цягам тыдня, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы. 🔘 Праз 2 месяцы арганізацыі зробяць справаздачу – і Назіральная рада публічна распавядзе пра вынікі.