Выдавецтва «Янушкевіч» пералічыць сённяшні прыбытак ад куплі кніг на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі
Пра гэта паведамляе@reformby са спасылкай на выдавецтва:
«Усе сродкі за купленыя сёння нашы кнігі будуць пераведзены на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!», – адзначаюць у выдавецтве «Янушкевіч».
Іх кнігі можна набыць на платформе allegro.pl. Для продажу прапанавана 32 выданні, у тым ліку «1984» і «Ферма жывёлаў» Оруэла, «Апошняя кніга пана» Бахарэвіча, тры першыя кнігі патэрыяны Роўлінг.
У анлайн-марафоне «Нам не ўсё адно!» удзельнічаюць беларускія журналісты, былыя палітзняволеныя, спартоўцы, палітыкі і інш. Па стане на 19:00 беларусы сабралі больш за 270 тысяч еўра на карысць палітвязняў.
Падтрымаць данатам можна праз сайт salidarnasc.com альбо праз сервіс donate.stripe