200 тысяч еўра сабралі на марафоне салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Нагадаем, сёння беларускія незалежныя медыя аб’ядналіся ў 12-гадзінным анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Падчас марафону выступаюць беларускія палітыкі, блогеры, журналісты, былыя палітзняволеныя, спартоўцы і другія вядомыя беларусы.
Што адбываецца падчас стрыму?
– Блогер Андрэй Павук расказаў, як перад ім выбачалася даносчыца.
– Баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла, як выбрала заставацца чалавекам, падтрымліваць беларусаў і палітвязняў.
– Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў, што эвакуацыя праз фонд абыйдзецца не больш чым у кошт квітка.
Анлайн-трансляцыя будзе працаваць да 22:00 па мінскім часе, але данаціць можна да 23:59 нядзелі (30 ліпеня).
Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сервіс donate.stripe
Якая мінімальная сума ахвяравання?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, а 23:59 па мінскім часе.
Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Калі ласка, не пераводзьце грошы з беларускіх ці расійскіх картак. Гэта можа быць небяспечна. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@motolkohelp